Канстытуцыя ЗША

Канстытуцыя ЗША (па-ангельску: United States Constitution) — асноўны закон ЗША, які мае найвышэйшую юрыдычную сілу. Канстытуцыя ЗША была прынятая 17 верасьня 1787 году на Канстытуцыйным канвэнце ў Філадэлфіі і пасьля ратыфікаваная ўсімі трынаццацьцю існымі тады амэрыканскімі штатамі. Лічыцца першай у сьвеце канстытуцыяй у сучасным разуменьні. Складаецца зь сямі артыкулаў, за час дзеяньня Канстытуцыі былі прынятыя дваццаць сем паправак, якія зьяўляюцца яе неад’емнай часткай. Джон Адамз называў у ліку папярэднікаў Канстытуцыі Мэйфлаўарскую дамову 1620 году.

Першая старонка арыгінальнага тэксту Канстытуцыі

Папраўкі

  • Пятая папраўка да Канстытуцыі ЗША
  • 1865 — Трынаццатая папраўка да Канстытуцыі ЗША (адмена рабства)
  • 1920 — 19-я папраўка да Канстытуцыі ЗША дала права голасу на выбарах жанчынам
  • 1961 — дваццаць трэцяя папраўка да Канстытуцыі ЗША, якая надавала Вашынгтону тры галасы ў калегіі выбарнікаў для выбараў прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта