Караліна Гарыкейнз

(Перанакіравана з «Караліна Харыкэйнз»)

Каралі́на Га́рыкейнз (па-ангельску: Carolina Hurricanes) — прафэсійны хакейны клюб, які ўдзельнічае ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб разьмяшчаецца ў горадзе Ралі, штат Паўночная Караліна, ЗША. Клюб спачатку свайго існаваньня спаборнічаў у Сусьветнай хакейнай асацыяцыі, але апасьля шэрагам іншых клюбаў перайшоў да НХЛ. Гэта адзіная прафэсійная спартовая каманда ў горадзе. У 2006 годзе клюб упершыню ў сваёй гісторыі выйграў Кубак Стэнлі, выгуляўшы ў фінале «Эдмантан Ойлерз».

Караліна Гарыкейнз
ДывізіёнСталічны
КанфэрэнцыяУсходняя
КраінаЗША
ГорадРалі, Паўночная Караліна
Заснаваны1972
СтадыёнPNC-Арэна
КолерыЧырвоны, чорны і белы
              
ГісторыяНью-Інглэнд Ўэйлерз
1972—1979
Гартфард Ўэйлерз
1979—1997
Караліна Гарыкейнз
1997 — цяпер
Галоўны трэнэр
КапітанДжордан Стаал[d]
Афіцыйны сайтhurricanes.nhl.com (анг.)

Гісторыя

Днём нараджэньня клюбу можна лічыць 15 лістапада 1971 году, калі Рада дырэктараў толькі што створанай Сусьветнай хакейнай асацыяцыі (СХА) уключыла ў свае шэрагі пакуль што няісную каманду зь Нью-Інглэнду — прадмесьця Бостану. У 1974 годзе «Ўэйлэрз» пераехалі ў Гартфард, сталіцу штату Канэктыкут. Дэбют «кітабояў» у Гартфардзе адбыўся 11 студзеня 1975 году. 10 з паловай тысяч гледачоў прыйшлі на матч супраць «маракоў» з Сан-Дыега.

22 чэрвеня 1979 году ў НХЛ афіцыйна былі прынятыя «Эдмантан Ойлерз», «Квэбэк Нордыкс», «Вініпэг Джэтс» і «Гартфард Ўэйлерз», у выніку ў складзе Лігі апынуўся 21 клюб. У сэзоне 1985—1986 гадоў гартфардцы згулялі вельмі ўдала. Скончыўшы турнір з 84 пунктамі, «кітабоі» зусім нечакана выбілі ў першым раўндзе «Квэбэк Нордыкс» і былі блізкія да таго, каб прабіцца ў наступны тур, але ваюючы з «Манрэалем» на роўных на працягу ўсёй сэрыі, саступілі ў авэртайме вырашальнага 7-га матчу.

Колішні лягатып «Гартфарду Ўэйлерз».

«Ўэйлерз» у сярэдзіне 1990-х гадоў уяўляў сабою даволі сумнае відовішча, і зьмена становішча на каманду практычна не паўплывала. Сваю назву клюб атрымаў ад прыроднай зьявы (hurricane у перакладзе з ангельскай — вураган), характэрнай для штату Караліна, у якім нават ёсьць спэцыялізаваны навуковы цэнтар, дзе займаюцца адпаведнымі дасьледаваньнямі. Дакладней кажучы, маюцца на ўвазе ня проста моцныя ветравеі, а гэтак званыя тарнада (альбо сьмерчы), што знайшло сваё адлюстраваньне ў лягатыпе клюбу «Караліна Гарыкейнз».

Сэзон 1997—1998 гадоў «Караліна» правяла ў Грынзбара. Лёдавы палац у Ралі яшчэ не пабудавалі, таму часовым домам «Ураганаў» на працягу году было невялічкае амэрыканскае мястэчка. Першы грандыёзны посьпех прыйшоў да Караліны ў 2002 годзе. Абарончая сыстэма Марыса апынулася не па зубах шматлікім канкурэнтам. На першым этапе плэй-оф «Ураганы» разьбілі самы стабільны клюб апошніх гадоў «Нью-Джэрзі», на другім — «Манрэаль». У паўфінале, дзе «Гарыкейнз» чакала моцнае «Таронта». «Гарыкейнз» вышлі ў фінал Кубка Стэнлі, дзе былі спыненыя зорным «Дэтройтам». Паводле словаў Фрэнсіса, усё гэта ў яго камандзе было расцэненае як толькі крок на шляху да больш сур’ёзных дасягненьняў.

Пасьля павольнага пачатку сэзону 2003—2004 гадоў Пол Морыс, які быў трэнэрам каманды яшчэ з часоў Гартфарду, быў звольнены і заменены колішнім трэнэрам «Нью-Ёрк Айлэндэрз» Пітэрам Лавіялетам. Пры новым трэнэры вынікі не палепшыліся. Шматлікія заўзятары, якія зацікавіліся камандай у пераможным сэзоне, больш не наведвалі матчы. Адным з нямногіх пазытыўных вынікаў гэтых стратных гадоў быў выбар на драфце Эрыка Стаала ў 2003 годзе, які пазьней стаў галоўнай зоркай каралінцаў.

Склад

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
31 Фрэдэрык Андэрсэн02.10.198932 Анці Раанта12.05.1989
41 Спэнсэр Мартын08.06.199552 Пётар Качаткоў25.06.1999
Абаронцы
5 Джэйлен Чэтфілд15.05.19967 Дзьмітры Арлоў23.07.1991
8 Брэнт Бэрнз09.03.198522 Брэт Пэшы15.11.1994
74 Джэйкаб Слэвін01.05.199476 Брэдзі Шэй26.03.1994
77 Энтані Дэанджэла24.10.1995
Нападнікі
11 Джордан Стаал10.09.198818 Джэк Друры03.02.2000
20 Сэбастыян Аха26.07.199723 Стэфан Нэсэн12.02.1993
24 Сэт Джэрвіс01.02.200228 Брэндан Лем’ё15.03.1996
37 Андрэй Сьвечнікаў26.03.200048 Джордан Мартынук25.07.1992
58 Майкл Бантынг17.09.199571 Еспэр Фаст02.12.1991
82 Еспэры Котканіемі06.07.200086 Тэўва Тэравяйнэн11.09.1994
88 Марцін Нэчас15.01.1999

Вонкавыя спасылкі