Клінт Дэмпсі

Клінтан Дру «Клінт» Дэмпсі (па-ангельску: Clinton Drew «Clint» Dempsey; нар. 9 сакавіка 1983 году, Накедочэс, Тэхас, ЗША) — былы амэрыканскі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай ЗША, капітанам якой зьяўляўся. У 2004 годзе гуляў за клюб МЛС «Нью-Інглэнд Рэвалюшн». Між 2007 і 2012 гадамі Дэмпсі гуляў за каманду Прэм’ер-Лігі «Фулгэм», дзе стаў найлепшым бамардзірам клюбу ў Прэм’ер-Лізе ўсіх часоў[4]. Дэмпсі стаў першым амэрыканскім гульцом, які здолеў зрабіць хет-трык у ангельскім чэмпіянаце, калі лёнданскі клюб быў мацней за «Ньюкасл Юнайтэд» зь лікам 5:2 у студзені 2012 году[5].

Клінт Дэмпсі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся9 сакавіка 1983(1983-03-09)[1][2][3] (41 год)
Рост188 см
Вага84 кг
Пазыцыяфлянгавы паўабаронца, нападнік
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
2004—2007
2007—2012
2012—2013
2013—2018
2014
Нью-Інглэнд Рэвалюшн
Фулгэм
Тотэнгэм Готспур
Сіетл Саўндэрз
Фулгэм (арэнда)
80 (26)
184 (50)
29 (7)
129 (53)
5 (0)
Зборныя
2004—2017ЗША141 (57)

Дэмпсі зьяўляўся важнай часткай зборнай ЗША, неаднаразова гуляючы ў складзе зборнай на міжнародных турнірах і забіваючы мячы ў кашулі зборнай.

Дасягненьні

«Сіетл Саўндэрз»:

  • Уладальнік Кубка МЛС: 2016
  • Пераможца Сапортэрз Шылдс: 2014
  • Уладальнік Кубка ЗША: 2014

ЗША:

  • Уладальнік Залатога Кубка КОНКАКАФ: 2005, 2007, 2017

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Клінт Дэмпсісховішча мультымэдыйных матэрыялаў