Куяба

горад у Бразыліі

Куяба́ (па-партугальску: Cuiabá) — горад у Бразыліі, сталіца штату Мату-Гросу.

Куяба
парт. Cuiabá
Герб Куябы
Дата заснаваньня:8 красавіка 1719
Краіна:Бразылія
Штат:Мату-Гросу
Плошча:
  • 3495,424 км²
Насельніцтва:
Тэлефонны код:65
Паштовы індэкс:78000-000
Геаграфічныя каардынаты:15°35′45″ пд. ш. 56°5′49″ з. д. / 15.59583° пд. ш. 56.09694° з. д. / -15.59583; -56.09694 56°5′49″ з. д. / 15.59583° пд. ш. 56.09694° з. д. / -15.59583; -56.09694
Куяба на мапе Бразыліі
Куяба
Куяба
Куяба
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.cuiaba.mt.gov.br/

Гісторыя

Першымі белымі, якія дасьледвалі тэрыторыю, дзе сёньня знаходзіцца Куяба, сталі ў 1673 годзе бандэйранты з Сан-Паўлу. У 1682 годзе адзін зь іх, Мануэл дзі Кампуш, заснаваў першае ў рэгіёне партугальскае паселішча Сан-Гансалу, але празь некалькі гадоў яно было закінута.

У 1718 годзе атрад бандэйрантаў пад правадырствам ураджэнца Саракабы Паскала Марэйры Кабрала, адыходзячы пасьля няўдалай сутычкі зь індзейцамі, выявіў на водмелях ракі золата. Бандэйранты арганізавалі на месцы знаходкі лягер і прыступілі да здабычы каштоўнага мэталу. Вестка пра знаходку хутка распаўсюдзілася па партугальскім валадарствам у Паўднёвай Амэрыцы, і ў пасёлак сталі сьцякацца асобы, якія жадалі атрымаць багацьце са здабычы золата. Выяўленьне новага, яшчэ больш багатага радовішча ў 1722 годзе паскорыла рост паселішча.

Да сярэдзіны XVIII стагодзьдзя залатыя радовішча высіліліся, што выклікала адток насельніцтва. Землятрус 1746 году прычыніў моцныя разбурэньні, што ўзмацніла заняпад. Жорсткая і кровапралітная Парагвайская вайна толькі паспрыяла разьвіцьцю гораду, які стаў адной з асноўных тылавых базаў бразыльскіх войскаў. Аднак пасьля вайны эканамічная актыўнасьць паменшылася. Чарговы пэрыяд уздыму пачаўся ў канцы 1930-х, калі аўтамабільныя дарогі і авіяцыя зьвязалі горад з астатняй краінай.

Эканоміка

Галоўнымі галінамі гарадзкой эканомікі зьяўляюцца:

Гарады-сябры

Вонкавыя спасылкі