Леапольд II (імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі)

Леапольд II (5 траўня 1747 — 1 сакавіка 1792; па-нямецку: Leopold II) — кароль Нямеччыны (рымскі кароль) з 1790 году, абраны імпэратарам Сьвятой Рымскай імпэрыі нямецкай нацыі 30 верасьня 1790 году, трэці сын Франца I і Марыі Тэрэзіі.

Леапольд II
Leopold II
 Імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі
Каранацыя9 кастрычніка 1790, Франкфурт
ПапярэднікЁзэф II
НаступнікФранц II
Кароль Вугоршчыны і Харватыі
Каранацыя15 лістапада 1790, Прэсбург
ПапярэднікЁзэф II
НаступнікФранц II
Кароль Багеміі
Каранацыя6 верасьня 1791, Прага
ПапярэднікЁзэф II
НаступнікФранц II
Вялікі герцаг Тасканы
1765 — 1790
(пад імем П’етра Леапольда I)
ПапярэднікФранц I
НаступнікФэрдынанд III
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньніПэтэр Леапольд Ёзэф Антон Ёахім Піюс Ґотард
Нарадзіўся5 траўня 1747, Вена
Памёр1 сакавіка 1792 (44 гады), Вена
ДынастыяГабсбургі
ЖонкаМарыя Луіза Гішпанская
БацькаФранц I
МаціМарыя Тэрэзія
Узнагароды
Grand Cross of the Order of Maria Theresa рыцар ордэна Залатога руна ордэн Сьвятога Стэфана
ПодпісВыява аўтографу

Нарадзіўся ў Вене. Пасьля сьмерці другога сына, Карла, быў прызначаны ў пераемнікі бацькі на тасканскім пасадзе, і пасьля сьмерці бацькі, 18 жніўня 1765 году, уступіў у кіраваньне Тасканай пад імем Пятра Леапольда І (П’етра Леапольда I). Спачатку пад кіраўніцтвам давераных імпэратрыцы, маркіза Бота і графа Розэнбэрга, пасьля самастойна, Леапольд праводзіў умераныя, але пасьлядоўныя рэформы.

У 1790 годзе Леапольд успадкаваў імпэратарскую карону пасьля бязьдзетнага брата. Дзяржава знаходзілася у поўным разладаваньні. Леапольд прыклаў значныя намаганьні да заспакаеньня саслоўнага, нацыянальнага і клерыкальнага незадавальненьня. Паўстаньне ў Бэльгіі і Вугоршчыне было задушана; Рэйхэнбахскай дамовай (ліпень 1790) атрымалася ўтрымаць Прусію ад набыткаў у Польшы; аўстра-турэцкая вайна скончылася ў 1791 годзе Сыстоўскім мірам.

Да Вялікай францускай рэвалюцыі Леапольд, хоць і брат Марыі-Антуанэты, ставіўся насьцярожана, і толькі пасьля спробы ўцёкаў караля згадзіўся спачатку з прускім паслом Бішафвэрдэрам, потым з самім Фрыдрыхам Вільгэльмам II, на пільніцкім зьезьдзе, адносна абаронча-наступальных дзеяньняў супраць Францыі. З прыняцьцем францускай канстытуцыі Людовікам XVI (14 верасьня 1791 года) Леапольд абвясьціў мэту пагадненьня папярэдне дасягнутай. Новыя цяжкасьці прывялі да саюзу нямецкіх дзяржаваў 7 лютага 1792 году; але і зараз Леапольд думаў болей аб абароне. Пасьля абвяшчэньня вайны з боку Францыі Леапольд нечакана памёр 1 сакавіка 1792 году.

Вонкавыя спасылкі

Леапольд II (імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў