Махмуд I

султан Асманскай імпэрыі

Махму́д I (па-асманску: محمود اول‎) — султан Асманскай імпэрыі, які кіраваў краінай з 1730 году па 1754 год. Заняў пасад пасьля паўстаньня Патроны Халіл, а таксама падтрымліваў добрыя адносіны з Сэфэвідзкай імпэрыяй і імпэрыяй Вялікіх Маголаў.

Махмуд I
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся2 жніўня 1696(1696-08-02),
Памёр13 сьнежня 1754(1754-12-13) (58 гадоў),
Пахаваны
Дынастыядынастыя Асманаў[d]
БацькаМустафа II[d]
МаціСаліха Сэбкаці Султан[d]

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 2 жніўня 1696 ў Эдырнскім палацы ў сям’і султану Мустафы II. Там жа і атрымаў пачатковую адукацыю. Пасьля жыў у Канстантынопалі.

28 верасьня 1730 году Патрона Халіл зь невялікай групай янычараў і частцы жыхароў Канстантынопалю ўварваўся ў палац Тапкапы, патрабуючы пакараньня сьмерцю вялікага візыра Нэўшэхірлі Дамата Ібрахіма-пашы і адрачэньня Ахмэда III. Ахмэд III пагадзіўся на патрабаваньні. Ібрахім-паша быў задушаны, а новым султанам стаў Махмуд I[1]. За часам панаваньня Махмуда I былі зробленыя спробы мадэрнізацыі асманскага войска на эўрапейскі ўзор пад кіраўніцтвам графа дэ Банавалю, француза, які прыняў іслам. Але праз супраціўленьне янычараў гэтыя спробы праваліліся.

У 1736—1739 гадох Асманская імпэрыя вяла вайну супраць Расейскай і Аўстрыйскай імпэрыяў. Аўстрыйскія войскі пацярпелі шэраг паразаў, у выніку чаго асманы вярнулі паўночную Сэрбію разам зь Бялградам і Малай Валахіяй, страчанымі ў 1718 годзе. Згодна зь Бялградзкай дамовай 1739 году Асманская імпэрыя атрымала ад Расеі Азоў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Махмуд Iсховішча мультымэдыйных матэрыялаў