Мурашкі (вусякі)

Мурашкі (па-лацінску: Arthropoda) — сямейства грамадзкіх вусякоў атрада перапонкавакрылых, да якога таксама ставяцца восы і пчолы. Адносяцца да ліку найболей распаўсюджаных вусякоў, даволі цікавы сваёй арганізацыяй супольства. Навука, якая займаецца вывучэньнем мурашак, называецца мірмэкалёгіей. Мурашкі эвалюцыянавалі ад восападобнага продка ў крэйдавы пэрыяд, каля 140 мільёнаў гадоў таму.

Мурашкі
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваЖывёлы
ТыпЧэлясаногія
КлясаВусякі
АтрадБалонкавакрылыя
СямействаМурашкі
Бінамінальная намэнклятура
Arthropoda

Мурашкі ўтвараюць калёніі, якія вар’іруюцца ў памерах ад некалькіх дзесяткаў драпежных асобаў, якія жывуць у невялікіх натуральных поласьцях да высокаарганізаваных калёніяў, якія могуць займаць вялікія тэрыторыі і складаюцца зь мільёнаў арганізмаў. У вялікіх калёніях асобныя мурашкі адносяцца да розных «кастаў», як то бяскрылыя самкі, жаўнеры, працоўнікі і іншыя спэцыялізаваныя групы[1][2]. Калёніі часам разглядаюцца як супэрарганізм, бо мурашкі ў іх дзейнічаюць як адзінае цэлае, калектыўна працуючы разам на падтрымку жыцьцядзейнасьці калёніі[3][4].

Мурашкі калянізавалі амаль кожны вучастак сушы на Зямлі. Адзінымі месцамі, пазбаўленыя мурашкаў, зьяўляюцца Антарктыда і некалькі аддаленых або негасьцінных астравоў, зь цяжкімі ўмовамі жыцьця. Мурашыныя калёніі квітнеюць у большасьці экасыстэмаў, а таксама могуць утвараць да 15—25% ад біямасы жывёлаў на пэўнай тэрыторыі[5]. Іхны посьпех выжываньня ў розных асяродзьдзях атаесамляецца зь іхнай сацыяльнай арганізацыяй і іхнай здольнасьцю зьмяняць асяродзьдзе пражываньня, задзейнічаць рэсурсы, і здольнасьць да самаабароны.

Мурашынае супольства практыкуе падзел працы, зносіны паміж асобамі, і здольнасьць вырашаць складаныя задачы[6]. Гэтыя паралелі з чалавечымі супольнасьцямі ўжо даўно зьяўляецца крыніцай натхненьня і прадметам дасьледаваньняў. Шматлікія чалавечыя культуры выкарыстоўваюць мурашак ў ежу, для атрыманьня лекаў і рытуалаў. Некаторыя віды высока цэняцца ў ролі біялягічных сродкаў барацьбы з шкоднікамі.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Мурашкі (вусякі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў