Экасыстэма

Экасыстэма — комплекс ці супольнасьць з жывых арганізмаў і нежывых кампанэнтаў, як то паветра, вада і мінэральныя глебы[1]. Экасыстэмы могуць быць вывучаны альбо як умоўны набор расьлінаў і жывёлаў, альбо ў якасьці структураваных сыстэмаў і суполак, якія рэгулююцца агульнымі правіламі[2]. Біятычныя і абіятычныя кампанэнты ўзаемадзейнічаюць праз пажыўныя цыклі і энэргетычныя патокі[3]. Экасыстэмы ўключаць у сябе комплекс узаемадзеяньняў паміж арганізмамі непасрэдна і паміж арганізмамі і іхным навакольным асяродзьдзем. Экасыстэмы могуць быць любога памеру, аднак адна экасыстэма мае пэўную і абмежаваную прастору. Некаторыя навукоўцы разглядаюць усю плянэту як адну вялізную экасыстэму.

Каралавыя рыфы зьяўляюцца прыкладам высокапрадуктыўнай марской экасыстэмы.

Энэргія, вада, азот і глебавыя мінэралы часьцяком разглядаюцца як істотныя абіятычныя кампанэнты экасыстэмы. Энэргія, якая працякае праз экасыстэму прыходзіць у першую чаргу ад сонца з дапамогай фотасынтэзу. Жывёлы таксама гуляюць важную ролю ў руху матэрыі і энэргіі праз экасыстэмы. Яны ўплываюць на колькасьць расьлінаў і мікробнай біямасы, якая знаходзіцца ў сыстэме. Калі жывая істота памірае, рэдуцэнты выпускаюць вуглярод назад у атмасфэру. Гэты працэс таксама спрыяе накапленьню пажыўных рэчываў шляхам пераўтварэньня рэчываў, якія захоўваюцца ў мёртвай біямасе назад у форму, якая можа быць выкарыстана зноўку расьлінамі і іншымі мікробамі.

Экасыстэмы рэгуляюцца празь зьнешніх, гэтак і унутраныя фактары. Да зьнешніх фактараў адносяцца клімат, рэльеф, час і іншыя. Яны маюць вялікі ўплыў на экасыстэмы, аднак непасрэдна на экасыстэмы яны не ўплываюць. Экасыстэмы зьяўляюцца дынамічнымі, то бок увесь час яны зьмяняюцца. Наступствы дзейнасьці чалавека могуць уплываць на ўнутраныя і зьнешнія фактары. Глябальнае пацяпленьне зьяўляецца прыкладам кумулятыўнага ўзьдзеяньня чалавечай дзейнасьці.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі