Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа

Міжнаро́дны камітэ́т Чырво́нага Кры́жа — гуманітарная арганізацыя, якая дзейнічае ва ўсім сьвеце, зыходзячы з прынцыпу нэўтральнасьці і бесстароннасьці. Яна абараняе і дапамагае пацярпелым ва ўзброеных канфліктах і ўнутраных беспарадках, зьяўляецца часткай Міжнароднага Руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.

Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа
па-ангельску: International Committee of the Red Cross
Сьцяг МКЧК
Сьцяг
АбрэвіятураМКЧК
ДэвізДабрачыннасьць падчас вайны
Дата ўтварэньня9 лютага 1863 (161 год таму)
ТыпНяўрадавая
Юрыдычны статусМіжнародная арганізацыя
МэтаДапамога ахвярам вайны
Штаб-кватэраЖэнэва, Швайцарыя
Дзейнічае ў рэгіёнах80 краінаў (2011)
Сяброўства15-25 швайцарцаў
Афіцыйныя мовыАнгельская, арабская, гішпанская, француская
СтаршыняЯкаб Келенбэргэр (з 2000 г.)
Галоўны кіраўнікІв Дакор
Кіроўны органСход
Матчына кампаніяМіжнародны рух Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца
Бюджэт1074 мільёнаў $ (2010)
Колькасьць супрацоўнікаў12 тысячаў (2010)
Колькасьць валянтэраў13 млн. (2011)
Сайтwww.icrc.org
Колішняя назваМіжнародны камітэт дапамогі параненым вайскоўцам (да 1876 г.)
Анры Дзюнан, заснавальнік

Арганізацыя была заснаваная ў 1863 годзе швайцарцам Анры Дзюнанам.

Штаб-кватэра знаходзіцца ў Жэнэве.

Прадстаўніцтвы арганізацыі, дзе разам працуюць больш за 12 тысячаў чалавек, знаходзяцца ў каля 80 краінах сьвету. У выпадках узброеных канфліктаў МКЧК каардынуе дзейнасьць нацыянальных камітэтаў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.

Уручэньне Нобэлеўскай прэміі 1963 г. нарвэскім каралём Оляфам V (зьлева) старшыні МКЧК Леапольду Буасье (пасярод)

МКЧК быў тройчы ўзнагароджаны Нобэлеўскай прэміяй міру — у 1917, 1944 і 1963 гадах.

З 2000 г. пасаду старшыні МКЧК займае доктар філязофіі Якаб Келенбэргер.

МКЧК фінансуецца за кошт добраахвотных ахвяраваньняў дзяржаваў-удзельнікаў Жэнэўскіх канвэнцыяў, нацыянальных камітэтаў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, міждзяржаўных арганізацыяў, а таксама грамадзіх і прыватных структураў.

Якаб Келенбэргер, старшыня МКЧК (2003 г.)

Адчыненае ў 1992 г. прадстаўніцтва ў Маскве (Расея) падтрымлівае зносіны з Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа.

Кіраваньне

Сядзіба МКЧК у Жэнэве (2004)
  • Сход. Складаецца з 15-25 чальцоў. Ухваляе штогадовыя каштарысы ды кірункі дзейнасьці. Абірае Старшынства й Раду з уласнага складу і новых чальцоў у свой склад зь ліку швайцарскіх грамадзянаў. Прызначае Кіраўніцтва ды аўдытара.
  • Старшынства. Складаецца з старшыні ды 2 намесьнікаў. Вядзе зносіны зь іншымі ўстановамі.
  • Рада. Складаецца з 5 чальцоў, абраных Сходам. Кіруе ўласнасьцю ды наймам супрацоўнікаў.
  • Кіраўніцтва. Складаецца з галоўнага кіраўніка ды 3-5 кіраўнікоў. Выконвае пастановы Сходу ды Рады. Кіруе працай супрацоўнікаў[1].

Крыніцы

Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжасховішча мультымэдыйных матэрыялаў