Жэнэва

Жэнэ́ва (па-француску: Genève, па-нямецку: Genf Аўдыё De-Genf.ogg , па-італьянску: Ginevra) — другі па велічыні і колькасьці насельніцтва горад Швайцарыі. Траціну насельніцтва складаюць грамадзяне іншых краінаў. Горад разьмешчаны на паўднёва-заходнім беразе Жэнэўскага возера, паміж гарамі Юра і Альпамі. Жэнэва зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнага кантону.

Жэнэва
франц. Genève
Жэнэва
Герб Жэнэвы


Краіна:Швайцарыя
Мэр:Альфонса Гомэс Крус[d][1]
Плошча:15,93 км²
Насельніцтва (2007)
колькасьць:185 726 чал.
шчыльнасьць:11 658,88 чал./км²
Часавы пас:UTC+1
летні час:UTC+2
Тэлефонны код:22
Паштовы індэкс:1201, 1202, 1203, 1204, 1205, 1206, 1207, 1208, 1209, 1211, 1200
Нумарны знак:GE
Геаграфічныя каардынаты:46°12′0″ пн. ш. 6°9′0″ у. д. / 46.2° пн. ш. 6.15° у. д. / 46.2; 6.15 6°9′0″ у. д. / 46.2° пн. ш. 6.15° у. д. / 46.2; 6.15
Жэнэва на мапе Швайцарыі
Жэнэва
Жэнэва
Жэнэва
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ville-ge.ch
Жэнэўскі фантан

Жэнэва разьдзелена на дзьве часткі ракой Ронай. Стары горад — гістарычны цэнтар Жэнэвы — знаходзіцца на левым беразе. У гэтай частцы знаходзяцца галоўныя помнікі архітэктуры: сабор Сьвятога Пятра, плошча Бург дэ Фур, Жэнэўскі ўнівэрсытэт, Манумэнт Рэфармацыі.

Сусьветна вядомая вялікай колькасьцю прыватных банкаў, Жэнэва таксама вядома як эўрапейская штаб-кватэра ААН, як месца дзе нарадзіўся рух кальвінізму і быў утвораны Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа. Усе міжнародныя арганізацыі, якія маюць штаб-кватэры ў Жэнэве, разьмешчаны ў новым горадзе, на правым беразе Роны. Тут таксама знаходзяцца штаб-кватэры Міжнароднай арганізацыі працы, Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, Міжнароднага саюза электрасувязі і многіх іншых. Тут знаходзіцца палац, дзе разьмяшчалася штаб-кватэра Лігі Нацыяў — папярэдніцы ААН.

Жэнэва акружаная францускай тэрыторыяй, са Швайцарыяй яе злучае толькі возера і вузкая палоска сушы. Уплыў Францыі бачны паўсюль: у выглядзе мансардных дахаў, жалезных бальконаў, надпісах на францускай мове.

Славутасьці

Вонкавыя спасылкі

Жэнэвасховішча мультымэдыйных матэрыялаў