Мінэсота

штат ЗША

Мінэсо́та (па-ангельску: Minnesota) — штат на Сярэднім Захадзе ЗША, адзін з так званых штатаў паўночна-заходняга цэнтру. Насельніцтва — 4,919 млн чалавек (21-е месца ў ЗША, зьвесткі 2000 году). Сталіца — Сэнт-Пол. Найвялікшы горад — Мінэапаліс. Іншыя буйныя гарады: Блюмінгтон, Дулут, Рочэстэр, Бруклін-Парк.

Мінэсота
Сьцяг Мінэсоты
Сьцяг Мінэсоты
Штат Мінэсота на мапе ЗША
Мянушка«Штат Паўночнай зоркі», «Штат байбакоў»
СталіцаСэнт-Пол
Найбуйнейшы горадМінэапаліс
Плошча
12-я па ЗША
- агулам225 181 км²
- % вады8,4
- шырата43°30' пн. ш. па 49°23,8' пн. ш.
- даўгата89°29' з. д. па 97°14' з. д.
Насельніцтва
21-е па ЗША
- агулам5 266 214 (2009)
- шчыльнасьць25,21/км²
Дата заснаваньня11 траўня 1858 (32-ы)
ГубэрнатарМарк Дэйтан
Часавы пасUTC-6/-5
Афіцыйная старонка

Афіцыйныя мянушкі — «Штат Паўночнай зоркі», «Штат байбакоў», «Зямля 10 000 азёраў», «Штат хлеба з алеем» (North Star State, Gopher State, Land of 10,000 Lakes, Bread and Butter State).

Геаграфія і клімат

Плошча Мінэсоты складае 225,365 тыс. км² (12-е месца сярод штатаў), зь іх 8,4% прыходзіцца на водную паверхню. На поўначы і паўночным усходзе Мінэсота мяжуе з канадзкімі правінцыямі Манітоба і Антарыё, ад якіх штат месцамі аддзелены азёрамі Лясное, Верхняе і іншымі, а таксама рэкамі Рэйні і Піджын. На ўсходзе Мінэсота мяжуе зь Вісконсінам, на поўдні — з Аёвай, на захадзе — з Паўднёвай Дакотай і Паўночнай Дакотай.

Паўночная частка Мінэсоты разьмешчаная на крышталічным Ляўрэнтыйскім шчыце, з выхадамі якога зьвязаныя скалістыя грады і глыбокія азёры (усяго каля 15 тыс. азёраў). На паўночным захадзе і захадзе — прэрыі. Цэнтральная і паўднёвая часткі Мінэсоты ляжаць на плоскай раўніне. Каля траціны тэрыторыі пакрыта лясамі. Вільготны ўмераны кантынэнтальны клімат. На тэрыторыі Мінэсоты находзіцца больш за 10 000 азёраў, што знайшло адлюстраваньне ў адной з афіцыйных мянушак штату.

Глядзі таксама

Вонкавыя спасылкі