Ніцца (футбольны клюб)

францускі футбольны клюб

«Ніцца» (па-француску: Olympique Gymnaste Club de Nice-Côte d'Azur) — францускі футбольны клюб з гораду Ніцца. Клюб быў заснаваны ў 1904 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Францыі й трохразовы ўладальнік Кубка Францыі. Свае хатнія матчы «Ніцца» раней праводзіла на муніцыпальным ​​стадыёне «Стад дзю Рэй», які месьціцца ў межах гораду. У 2013 годзе клюб пераехаў на новы стадыён «Альянц Рывіера»[1].

Ніцца
Поўная назваOlympique Gymnaste Club de Nice-Côte d'Azur
Заснаваны1904
ГорадНіцца, Францыя
СтадыёнАльянц Рывіера
Умяшчальнасьць: 35 624
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатЛіга 1
 · 2022—20239 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Ніцца» была заснавана пад назвай «гімнастычны клюб Ніццы» (франц. Gymnaste Club de Nice) і зьяўляецца адным з чальцоў-заснавальнікаў першага дывізіёну францускага футболу. Сярод першых клюбаў першага чэмпіянату Францыі сэзону 1932—1933 гадоў на сёньняшні момант працягваюць выступаць у ім клюбы «Марсэль», «Манпэлье», «Рэн», «Сашо». Большасьць перамогаў у розных спаборніцтвах выпадала ў асноўным на 1950-я гады, калі клюб трэнэравалі такія спэцыялісты, як Нума Андуа, ангелец Ўільям Бэры, і Жан Лючыяна. Апошнім на сёньня трафэем для клюбу зьяўляецца Кубак Францыі, які «Ніцца» здабыла ў 1997 годзе пасьля перамогі над «Генгамам» па пэнальці ў фінале. Традыцыйнымі колерамі клюбу зьяўляюцца чырвоны й чорны.

Падчас пасьпяховых выступаў клюбу ў 1950-х гадох «Ніцца» была аднымі зь першых францускіх клюбаў, у якім пасьпяхова выступалі замежныя гульцы. Сярод вядомых гульцоў тых часоў былі аргентынцы Эктар дэ Бургаін і Панча Гансалес, люксэмбуржац Віктар Нюрэнбэрг, швэд Янэ Гэстакук і гішпанец Хаакін Вальле. Вальле, акрамя таго, зьяўляецца найлепшым бамбардзірам клюбу ўсіх часоў і найвялікшым гульцом клюбу[2].

Гісторыя

Гімнастычны клюб «Ніцца» быў заснаваны ў жылым раёне Ле Бамэт 9 ліпеня 1904 году маркізам дэ Масэнжы д’Азакам, які служыў у якасьці прэзыдэнта спартовай фэдэрацыі рэгіёну Прыморскія Альпы. Клюб быў сканцэнтраваны галоўным чынам на гімнастыцы й лёгкай атлетыцы. 6 ліпеня 1908 году ў спробе застацца філіялам спартовай фэдэрацыі рэгіёну прыморскія Альпы й, таксама, далучыцца да аматарскай фэдэрацыі футболу Францыі, гімнастычны клюб «Ніцца» быў падзелены на дзьве сэкцыі. Новая сэкцыя спарадзіла стварэньне футбольнага клюбу, які пасьля двух сэзонаў аб’яднаўся з гімнастычным клюбам. 20 верасьня 1919 году «Ніцца» зьлілася зь мясцовым клюбам Gallia Football Athlétic Club, пасьля чаго былі прынятыя традыцыйныя клюбныя колеры на сёньня — чырвоны й чорны. У 1920 годзе клюб гуляў у адной з рэгіянальных лігаў Францускай фэдэрацыі футболу. Падчас гэтых гульняў акрэсьлілася суперніцтва з клюбамі «Канны» й «Марсэлем». Дэрбі паміж «Ніццай» і «Каннамі» атрымала назоў Дэрбі дэ-ля-Кот д’Азур. 22 сьнежня 1924 году клюб зьмяніў сваю назву на Olympique Gymnaste Club de Nice.

У ліпені 1930 году Нацыянальная рада Фэдэрацыі футболу Францыі прагаласавала ў падтрымку прафэсіяналізму ў францускім футболе. «Ніцца», разам з большасьцю клюбаў з поўдня, была адным зь першых клюбаў, якія прынялі новы статут, а пасьля стаў чальцом-заснавальнікамі новай лігі. У першым сэзоне лігі «Ніцца» скончыла сэзон на сёмым месцы ў сваёй групе. У наступным сэзоне «Ніцца» фінішавала 13-й і вылецела з розыгрышу. На наступны сэзон клюб вярнуўся ў элітны дывізіён. У 1939 годзе прафэсійны футбол у Францыі быў адменены з-за пачатку Другой сусьветнай вайны. Нягледзячы на ​​гэта, «Ніцца» працягвала гуляць у футбольных аматарскіх лігах падчас вайны.

Стадыён

Матч на «Альянц Рывіера»

«Ніцца» праводзіла свае хатнія матчы на муніцыпальным ​​стадыёне «Стад дзю Рэй». Аднак афіцыйнай назвай стадыёну ёсьць «Стад Лео-Лянгранж», названы ў францускага палітыка, які займаў пасаду памочніка дзяржаўнага сакратара па спорце. «Стад дзю Рэй» перанёс мноства рэканструкцыяў, апошняя зь якіх была скончана ў 1997 годзе, і мае магутнасьць у 17 415 чалавек. Стадыён карыстаўся папулярнасьцю ў заўзятараў за тое, што разьмешчана ў цэнтры гораду, але пакутуе ад сваёй старой інфраструктуры й малой магутнасьці, бо гарадзкая аглямэрацыя Ніццы налічвае больш за 1 млн жыхароў.

«Ніцца» пачала спрабаваць будаўніцтва новага стадыёну ў 2002 годзе. У сваёй першай спробе, клюб быў рэзка скрытыкаваны з боку мясцовых палітыкаў, якія паставілі пад сумнёў карыснасьць і фармат стадыёну. Будаўніцтва «Альянц Рывіера» пачалося ў 2011 годзе й было завершана ў 2013 годзе.

Дасягненьні

Склад

Актуальны на 11 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
1 БрМарцін Булка1999
2 АбВалентэн Разье (ар. Бэшыкташ)1996
4 АбДантэ (капітан)1983
6 АбЖан-Клер Тадыбо1999
7 НапЖэрэмі Бага1997
8 ПАПаблё Расарыё1997
9 НапТэрэм Мофі1999
10 НапСафіян Дыёп2000
11 ПАМарган Сансон (ар. Астан Віла)1994
15 АбРамэн Пэро (ар. Саўтгэмптан)1997
18 ПААлексіс Клёд-Марыс1998
19 ПАКефран Цюрам2001
21 ПААлексіс Бэка-Бэка2001
23 АбЖардан Лятамба1998
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
24 НапГаэтан Ляборд1994
25 НапМаамэд-Алі Шо2004
26 АбМэльвэн Бар2000
27 НапАлію Бальдэ2002
28 ПАІшам Будаўі1999
29 НапЭван Гесан2001
31 БрМаксім Дзюпэ1993
32 ПАТом Люшэ2003
33 АбАнтуан Мэндзі2004
34 АбЯніс Наўну2004
39 ПАДаўда Траарэ2006
44 АбАміду Думбуя2007
55 ПАЮсуф Ндаішымі1998
77 БрТэдзі Булендзі2001

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі