Ліга 1 чэмпіянату Францыі па футболе

найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Францыі па футболе

Ліга 1 (па-француску: Ligue 1) — найвышэйшы дывізіён сыстэмы футбольных лігаў Францыі. У спаборніцтве ўдзельнічаюць 20 клюбаў. Пасьля кожнага сэзону клюбы, якія занялі тры апошнія месцы, пераводзяцца ў Лігу 2, а іхнае месца займаюць тры наймацнейшыя каманды Лігі 2.

Ліга 1
КраінаСьцяг Францыі Францыя
КанфэдэрацыяУЭФА
Заснаваная1932
Колькасьць камандаў20
Вылет уЛіга 2
Узровень ў пірамідзеУзровень 1
Хатнія кубкіКубак Францыі
Міжнародныя кубкіЛіга чэмпіёнаў,
Ліга Эўропы
Дзейны чэмпіёнПары Сэн-Жэрмэн — 7-ы тытул (2017—2018)
Найбольш пасьпяховы клюбСэнт-Эт’ен — 10 тытулаў
ТБ-партнэрыCanal+, beIN Sport
Сэзон 2018—2019 гадоў

Першы чэмпіянат Францыі быў праведзены ў сэзоне 1932—1933 гадоў і зваўся тады Нацыянальным чэмпіянатам, з 1933 па 2002 гады спаборніцтва мела назоў Дывізіён 1, а ў 2002 годзе дывізіён быў перайменаваны ў Лігу 1. Дзейным чэмпіёнам зьяляецца клюб «Пары Сэн-Жэрмэн».

Гісторыя

Прафэсійны футбол не існаваў у Францыі да 1930 году. У ліпені 1930 году Нацыянальны савет Фэдэрацыі футболу прагаласаваў за прафэсіяналізацыю францускага футболу. Заснавальнікамі прафэсійнага футболу ў Францыі зьяўляюцца Жорж Бяру, Эманюэль Гамбардэльля й Габрыель Ано.

Вонкавыя спасылкі

Ліга 1 чэмпіянату Францыі па футболесховішча мультымэдыйных матэрыялаў