Отан (кароль Грэцыі)

О́тан (па-грэцку: Όθων, па-нямецку: Otto Friedrich Ludwig von Bayern; 1 чэрвеня 1815 — 26 ліпеня 1867 году) — баварскі прынц, які потым быў каралём Грэцыі ад стварэньня манархіі 27 траўня 1832 году. Манархія ў Грэцыі была закладзеная паводле вынікаў Лёнданскай канфэрэнцыі. Кіраваньне Отана скончылася 23 кастрычніка 1862 году, калі ён быў зрынуты з сваёй пасады.

Отан (кароль Грэцыі)
прынц Баварыі[d]
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньніпа-нямецку: Otto Friedrich Ludwig von Bayern
Нарадзіўся1 чэрвеня 1815(1815-06-01)[1][2][3][…],
Памёр26 ліпеня 1867(1867-07-26)[1][2][3][…] (52 гады),
Пахаваны
ДынастыяВітэльсбахі[d]
СужэнецАмалія Альдэнбурская[d][5]
БацькаЛюдвіг I[d][2]
МаціТэрэза Саксэн-Гільдбурггаўзэнская[d][2]
Узнагароды
ордэн Андрэя Першазванага Order of Saint Stephen of Hungary рыцар ордэна Залатога руна ордэн Збавіцеля рыцар Вялікага крыжа ордэна Нідэрляндзкага льва
ПодпісВыява аўтографу

Отан быў другім сынам баварскага караля Людвіга I. Грэцкім каралём ён стаў у веку 17 гадоў. Ягоны ўрад першапачаткова кіраваў радай з трох чалавек, які складаўся з службовых асобаў баварскага суда. Па сталасьці Отан адсунуў рэгентаў, яны апынуліся непапулярнымі сярод людзей, і пачаў кіраваў як абсалютны манарх. На працягу ўсяго свайго панаваньня Отан ня здолеў перамагчы беднасьць Грэцыі і прадухіліць эканамічнае ўмяшальніцтва ў свае справы звонку. Грэцкая палітыка ў гэтую эпоху грунтавалася на прыхільнасьці да трох вялікіх дзяржаваў, якія гарантавалі незалежнасьць Грэцыі, як то Вялікабрытаніі, Францыі і Расеі. Здольнасьць Отана захоўваць падтрымку з боку памянёных дзяржаваў была ключавой дзеля захаваньня ягонай улады. Каб заставацца моцным, караль мусіць улічваць інтарэсы кожнай з гэтых краінаў. Калі Грэцыя была заблякаваная брытанскім каралеўскім флётам у 1850 годзе і зноўку ў 1854 годзе, каб перашкодзіць Грэцыі напасьці на Асманскую імпэрыю падчас Крымскай вайны, незадаволенасьць каралём сярод грэкаў пачала нарастаць. У выніку адбылася спроба замаху на каралеву Амалію, а ў 1862 годзе Отан быў зрынуты з свайго трону. Памёр былы кароль у выгнаньні ў Баварыі ў 1867 годзе.

Крыніцы