Прэзыдэнт Ірану

Прэзыдэнт Ірану — пасада, якая была ўведзена ў Іране ў 1980 годзе пасьля рэфэрэндуму. Прэзыдэнт выбіраецца народам Ірану на непасрэдных выбарах на чатыры гады. Перавыбірацца можна толькі двойчы. Прэзыдэнтам можа быць грамадзянін Ірану, шыіт, які ўхвалены на пасадзе Рахбарам.

Гісторыя

Пасьля ісламскага перавароту ў 1979 годзе было праведзена народнае галасаваньне, на якім было прынята рашэньне аб абвяшчэньні ісламскай рэспублікі. Аятала Хамэйні наказаў правесьці выбары ў Раду старцаў, якая павінна была напісаць новую ўстаўную грамату. Рада абнародвала ўстаўную грамату 24 кастрычніка 1979 году. Грамату ўхваліў Хамэйні й прэм’ер-міністар Махдзі Базарган.

Устаўная грамата адмяняла пасаду шаха. Уводзіла пасаду Рахбара, прэзыдэнта. Першым прэзыдэнтам стаў Абальхасан Банісадр 25 студзеня 1980 году. За ўвесь час пасаду займалі: Раджай, Хамэнэі, Рафсаджані, Хатамі, Ахмадзінэжад, Рухані. Усе займалі пасады двойчы.

Сьпіс правадыроў грамады

#ІмяЗдымакНарадзіўся/памёрПачатак службыКанец службыРодная грамадаПрэм’ер-міністарВіцэ-прэзыдэнтАбраньне
1Абальхасан Банісадр 1933—4 лютага 198022 чэрвеня 1981
(адстаўка)
НезалежныМахамат Алі РаджайПасада ня створанаВыбары прэзыдэнта Ірану 1980 году
Земская часовая рада
(Старшыня: Махамат Бэхэшты,
затым Абдул Кярым Мусаві Ардабілі)
 —22 чэрвеня 19812 жніўня 1981--
2Махамат Алі Раджай 1933—19812 жніўня 198130 жніўня 1981
(забіты)
Ісламская рэспубліканская партыяМахамат Джават БахонарВыбары прэзыдэнта Ірану 1981 году
Земская часовая рада
(Старшыня: Махамат Раза Махдаві Кяні)
 —30 жніўня 198113 кастрычніка 1981-Махамат Раза Махдаві Кяні-
3Алі Хамэнэі1939—13 кастрычніка 198116 жніўня 1985Ісламская рэспубліканская партыя

Сувязь сьвятароў-барацьбітоў
Мір Хасэйн МусавіВыбары прэзыдэнта Ірану 1981 году
16 жніўня 19853 жніўня 1989Выбары прэзыдэнта Ірану 1985 году
4Алі Акбар Хашэмі Рафсанджані 1934—3 жніўня 19893 жніўня 1993Сувязь сьвятароў-барацьбітоў

Спраўнікі спакойнай грамады
Пасада адмененаХасан ХабібіВыбары прэзыдэнта Ірану 1989 году
3 жніўня 19932 жніўня 1997Выбары прэзыдэнта Ірану 1993 году
5Махамат Хатамі 1943—2 жніўня 19978 жніўня 2001Сувязь сьвятароў-барацьбітоўВыбары прэзыдэнта Ірану 1997 году
8 жніўня 20013 жніўня 2005Махамат Раза АрэфВыбары прэзыдэнта Ірану 2001 году
6Махмуд Ахмадзінэжад 1956—3 жніўня 20055 жніўня 2009Сувязь будаўнікоў ісламскага ІрануПарвіс ДавудзіВыбары прэзыдэнта Ірану 2005 году
5 жніўня 2009
(Час службы да 2 жніўня 2013)
Эсфандзяр Рахім МашэйВыбары прэзыдэнта Ірану 2009 году
Махамат Раза Рахімі
7Хасан Рухані 1948—3 жніўня 2013Сувязь сьвятароў-барацьбітоўБудзе прызначаныВыбары прэзыдэнта Ірану 2013 году