П’ячэнца

італьянская камуна

П’ячэ́нца (па-італьянску: Piacenza) — горад у паўночнай Італіі ў рэгіёне Эмілія-Раманьня, адміністрацыйны цэнтар правінцыі П’ячэнца. Насельніцтва складае 103 294 чалавекі (2020 год)[3]. Горад разьмешчаны на паўднёвым беразе ракі По. Горад быў заснаваны ў 218 да н. э.[4]

П’ячэнца
італ. Piacenza

Базыліка Сан-Франчэска на плошчы Кавальлі
Герб П’ячэнцы
Дата заснаваньня:218 да н. э.
Краіна:Італія
рэгіён:Эмілія-Раманьня
правінцыя:П’ячэнца
Мэр:Патрыцыя Барбіеры
Плошча:
Вышыня:62 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас:UTC+1
Тэлефонны код:0523
Паштовы індэкс:29121–29122
Нумарны знак:PC
Геаграфічныя каардынаты:45°3′0″ пн. ш. 9°42′0″ у. д. / 45.05° пн. ш. 9.7° у. д. / 45.05; 9.7 9°42′0″ у. д. / 45.05° пн. ш. 9.7° у. д. / 45.05; 9.7
П’ячэнца на мапе Італіі
П’ячэнца
П’ячэнца
П’ячэнца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.comune.piacenza.it/
Дуома ў П’ячэнцы

Славутасьці

Гарадзкая пляніроўка П’ячэнцы ў значнай ступені прытрымлівацца той, што была прынятая яшчэ старажытнымі рымлянамі. Цэнтральнае збудаваньне гораду — цагляная катэдра (дуома) ў лямбардзка-раманскім стылі (1122—1253). Фасад катэдры Сан-Антоніё адносіцца да XI стагодзьдзя, але большая частка храму была пазьней перабудаваная. Сярод іншых значных храмаў — цэрквы Сан-Савіна (асьвечана ў 1107 г., рэдкія падлогавыя мазаікі XII ст.); Сан-Франчэска (закладзена ў 1278 г.); Санта-Марыя-дзі-Кампанья (1522—1528, фрэскі Пардэнонэ); Сан-Сіста (1499—1511; для гэтага храма Рафаэль напісаў «Сыкстынскую Мадону»). Велізарнае паляцца Фарнэзэ пачалі будаваць у 1558 г. для Маргарыты Аўстрыйскай, ды так і ня скончылі. Паляцца Камунале — сярэднявечная пабудова XIII—XIV стст.

Насельніцтва

ГодКолькасьць насельніцтва
2014102 400[5]
2018103 942
2020103 294[3]

Асобы

Крыніцы