Рыяд

сталіца Саудаўскай Арабіі

Рыяд (па-арабску: الرياض‎ ar-Riyāḍ‎) — сталіца і самы вялікі горад Саудаўскай Арабіі, разьмешчаны ў мясцовасьці Рыяд у вобласьці Наджд. Разьмешчаны ў цэнтры Арабійскай паўвыспы на вялікім плято, ён зьяўляецца домам для 4 260 000 чалавек (прыблізна 20% насельніцтва краіны).

Рыяд
Рыяд
Герб Рыяду
Дата заснаваньня:XVIII стагодзьдзе
Краіна:Саудаўская Арабія
Правінцыя:Рыяд
Мэр:Абдул Азіз ібн Айяф аль Міргін
Плошча:1000 км²
Насельніцтва
колькасьць:4 853 912 чал.
шчыльнасьць:4853,91 чал./км²
Часавы пас:UTC+3
Тэлефонны код:+966-1
Паштовы індэкс:11564–12665
Геаграфічныя каардынаты:24°39′0″ пн. ш. 46°42′36″ у. д. / 24.65° пн. ш. 46.71° у. д. / 24.65; 46.71 46°42′36″ у. д. / 24.65° пн. ш. 46.71° у. д. / 24.65; 46.71
Рыяд на мапе Саудаўскай Арабіі
Рыяд
Рыяд
Рыяд
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://riyadh.sa/en/

Акрамя Рыяду існуюць яшчэ дзьве густазаселеныя вобласьці ў краіне: вакол Джыды і Мэкі на ўзьбярэжжы Чырвонага мора, і вакол Джубаілу і Дхахрану на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі. Каардынаты Рыяду: 24°42’42" паўночнай шыраты, 46°43’27" усходняй даўгаты.

Горад падзелены на 17 муніцыпалітэтаў якія маюць уласныя органы кіраваньня, пад агульным кантролем прынца Салмана Абдул Азіза.

Горад знаходзіцца ў пустэльнай мясцовасьці, але добра забясьпечаны вадой, дзякуючы пяці дамбам, 96 калодзежам і 467 км трубы, якая дастаўляе ваду ад апрасьняльных заводаў на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі.

Назва

Назва гораду атрымана ад арабскага слова, якое азначае «месца садоў і дрэваў» («rawdah»). Некалькі ручаёў (зараз засмаглых), паблізу Рыяда, са старажытных часоў рабілі гэту мясцовасьць урадлівай вобласьцю ў цэнтры паўвыспы.

Гісторыя

У перадісламскія часы, паселішча на месцы будучага Рыяду мела назву Хаджар. Гістарычна гэта месца было вядома багацьцем вады і садоў. Вялікая колькасьць вады дазволіла існаваць некалькім паселішчам. Сучасная назва ўжывалась толькі для паселішчаў зь вялікай колькасьцю садоў, потым распаўсюдзілася на ўсю мясцовасьць.

Да канца 18 стагодзьдзя, Рыяд уваходзіў у склад першай дзяржавы саўдыдаў, са сталіцай у Дырыяху. Пасьля разбурэньня Дырыяху ў 1818 годзе туркамі, сталіца была перанесена ў Рыяд.

У 1902 годзе горад быў захоплены Абдулам Азізам бін Рахманам Аль-Саўдам. Ён стварыў каралеўства Саўдыдаў у сучасным выглядзе ў 1932 годзе, з Рыядам як сталіцай дзяржавы. Дыпляматычная сталіца заставалася ў Джэдаху да 1982 году. За кароткі час насельніцтва гораду шматразова павялічылася. У 1960-х гадах насельніцтва складала 150 000 чалавек. У наш час насельніцтва складае 4,5 млн чалавек.

Насельніцтва

ГодНасельніцтва
18627500
193530 000
1960150 000
1970370 000
1972500 000
1974650 000
19881 500 000
19902 000 000
19972 800 000

Паміж 1974 і 1992 гадамі штогадовы прырост насельніцтва складаў 8,2%.