Рэгіёны Ангельшчыны

Рэґіёны Анґельшчыны
  1. Вялікі Лёндан
  2. Паўднёва-Усходняя Анґельшчына
  3. Паўднёва-Заходняя Анґельшчына
  4. Заходні Мідлэнд
  5. Паўночна-Заходняя Анґельшчына
  6. Паўночна-Усходняя Анґельшчына
  7. Ёркшыр і Гамбэр
  8. Усходні Мідлэнд
  9. Усходняя Анґельшчына

Рэґіёны (па-ангельску: Regions, ці Government Office Regions) — адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі верхняга ўзроўню ў Анґельшчыне. Кожны рэґіён улуючае адну ці некалькі адзінкаў узроўню ґрафстваў.

Гісторыя

Падзел на рэґіёны быў ўведзены ў 1994 р. урадам Джона Мэйджара.

Ґеаґрафія

Дзевяць рэґіёнаў Анґельшчыны займаюць плошчу ў 130 тыс. км², цалкам пакрываюць тэрыторыю Анґельшчыны й маюць памеры ад паўтары (Вялікі Лёндан) да дваццаці трох (Паўднёва-Заходняя Анґельшчына) тысячаў км². Сем зь дзевяці рэґіёнаў абмываюцца водамі Атлянтычнага акіяну (Паўночным ды Ірляндзкім морамі, Брыстальскаю затокаю, пратокамі Ля-Манш й Па-дэ-Кале, эстуарыямі рэкаў Тэмза і Гамбэр), рэґіёны Заходні Мідлэнд ды Вялікі Лондан маюць толькі сухапутныя межы. Тры зб дзевяці рэґіёнаў Анґельшчыны мяжуюць з Ўэйлзам, два рэґіёны з Шатляндыяю, заразом рэґіён Паўночна-Заходняя Анґельшчына мяжуе з абедзвюма гэтымі гістарычнымі правінцыямі.

Дэмаґрафія

У дзевяці рэґіёнах Анґельшчыны па зьвестках 2012 року пражывае агулам 53,5 млн людзей, пры сярэдняй шчыльнасьці насельніцтва 410 чал./км². У кожным зь дзевяці рэґіёнаў Анґельшчыны па асобнасьці пражывае ад 2,6 (Паўночна-Усходняя Анґельшчына) да 8,7 (Паўднёва-Усходняя Анґлія) млн. людзей, пры сярэдняй шчыльнасьці насельніцтва ад 224 (Паўднёва-Заходняя Анґельшчына) да 5285 (Вялікі Лёндан) чал./км².

Адміністрацыйны падзел

Дзевяць рэґіёнаў Анґельшчыны падзеленыя агулам на 6 мэтрапольных ґрафстваў, 28 немэтрапольных ґрафстваў, 55 унітарных адзінкаў, 32 раёны Вялікага Лёндану, Лёнданзкі Сіці ды астравы Сілі, якія, у сваю чаргу, аб’яднаныя ў 48 цырыманіяльных ґрафстваў, для зьдзяйсьненьня імі цырыманіяльных функцыяў. Мэтрапольныя й немэтрапольныя ґрафствы падзеленыя адпаведна на 36 мэтрапольных і 201 немэтрапольны раён; унітарныя адзінкі, раёны Вялікага Лёндану, Лёнданзкі Сіці і астравы Сілі падзелы на раёны не маюць.

Палітыка

Сьпіс рэґіёнаў Анґельшчыны

РэґіёнЦэнтр(ы)Плошча,
км²
Насельніцтва,
чал. (2012) [1]
Шчыльнасць насельніцтва,
чал./км²
СУП на душу
насельніцтва, £
Код NUTS1Мапа
1Вялікі ЛёнданЛёндан1 5728 308 4005285,2430 385UKI
2Усходняя АнґельшчынаКембрыдж19 0968 724 700456,8922 624UKH
3Усходні МідлэндМелтан-Мобры
(Лестэршыр)
23 8295 339 600224,0818 195UKF
4Ёркшыр і ГамбэрЛідс,
Шэфілд
13 0045 642 600433,9117 161UKE
5Паўночна-Усходняя АнґельшчынаНьюкасл-эпон-Тайн14 1657 084 300500,1317 433UKC
6Паўночна-Заходняя АнґельшчынаМанчэстэр8 5922 602 300302,8715 688UKD
7Заходні МідлэндБірмінґгэм15 4205 316 700344,7916 880UKG
8Паўднёва-Усходняя АнґельшчынаСаўтгэмптан15 6274 567 700292,3017 698UKJ
9Паўднёва-Заходняя АнґельшчынаБрыстал,
Плімут
19 1205 907 300308,9620 524UKK
Усяго130 42553 493 700410,15

Глядзіце таксама

  • Адміністрацыйны падзел Вялікабрытаніі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі