Рэгіёны Англіі

Рэгіёны Англіі
  1. Вялікі Лондан
  2. Паўднёва-Усходняя Англія
  3. Паўднёва-Заходняя Англія
  4. Уэст-Мідлендс
  5. Паўночна-Заходняя Англія
  6. Паўночна-Усходняя Англія
  7. Іаркшыр і Хамбер
  8. Іст-Мідлендс
  9. Усходняя Англія

Рэгіёны (англ.: Regions, ці Government Office Regions) — адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі верхняга ўзроўня ў Англіі. Кожны рэгіён уключае адну ці некалькі адзінак узроўня графстваў.

Гісторыя

Падзел на рэгіёны быў ўведзены ў 1994 г. урадам Джона Мэйджэра.

Геаграфія

Дзевяць рэгіёнаў Англіі займаюць увогуле плошча 130 тыс. км², цалкам пакрываюць тэрыторыю Англіі і маюць памеры ад паўтары (Вялікі Лондан) да дваццаці трох (Паўднёва-Заходняя Англія) тысяч км². Сем з дзевяці рэгіёнаў абмываюцца водамі Атлантычнага акіяна (Паўночным і Ірландскім морамі, Брыстальскім залівам, пралівамі Ла-Манш і Па-дэ-Кале, эстуорыямі рэк Тэмза і Хамбер), рэгіёны Уэст-Мідлендс і Вялікі Лондан маюць толькі сухапутныя межы. Тры з дзевяці рэгіёнаў Англіі мяжуюць з Уэльсам, два рэгіёна з Шатландыяй, пры гэтым рэгіён Паўночна-Заходняя Англія мяжуе з абедзвюма гэтымі гістарычнымі правінцыямі.

Дэмаграфія

У дзевяці рэгіёнах Англіі па даных 2001 года пражывае агулам 49 млн чалавек, пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва 377 чал./км². У кожным з дзевяці рэгіёнаў Англіі па асобнасці, пражывае ад 2,5 (Паўночна-Усходняя Англія) да 8,0 (Паўднёва-Усходняя Англія) млн. чалавек, пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва ад 207 (Паўднёва-Заходняя Англія) да 4 562 (Вялікі Лондан) чал./км².

Адміністрацыйны падзел

Дзевяць рэгіёнаў Англіі падзелены ўвогуле на 6 метрапольных графстваў, 28 неметрапольных графстваў, 55 унітарных адзінак, 32 раёна Вялікага Лондана, Лонданскі Сіці і астравы Сілі, якія, у сваю чаргу, аб'яднаны ў 48 цырыманіяльных графстваў, для ажыццяўлення імі цырыманіяльных функцый. Метрапольныя і неметрапольныя графствы падзелены адпаведна на 36 метрапольных і 201 неметрапольны раён; унітарныя адзінкі, раёны Вялікага Лондану, Лонданскі Сіці і астравы Сілі падзелы на раёны не маюць.

Палітыка

Спіс рэгіёнаў Англіі

РэгіёнЦэнтр(ы)Плошча, км²Насельніцтва,
тыс. чал.
Шчыльнасць
насельніцтва, чал./км²
ВУП на душу
насельніцтва, £
Код NUTS1Карта
1Вялікі ЛонданЛондан1 5727 5124 75830 385UKI
2Усходняя АнгліяКембрыдж19 1205 38828220 524UKH
3Іст-МідлендсМелтан-Мобры
(Лестэршыр)
15 6274 17226717 698UKF
4Іаркшыр і ХамберЛідс,
Шэфілд
15 4205 14232816 880UKE
5Паўночна-Усходняя АнгліяНьюкасл-апан-Тайн8 5922 51529315 688UKC
6Паўночна-заходняя АнгліяМанчэстэр14 1656 85347517 433UKD
7Уэст-МідлендсБірмінгем13 0045 26740517 161UKG
8Паўднёва-Усходняя АнгліяСаўтгемптан19 0968 00041922 624UKJ
9Паўднёва-Заходняя АнгліяБрысталь,
Плімут
23 8294 92820718 195UKK

Спасылкі