Рэйк’явік

сталіца Ісьляндыі

Рэйк’я́вік (па-ісьляндзку: Reykjavík) — сталіца і найбуйнейшы горад Ісьляндыі. Насельніцтва складае 120 165 жыхароў (2008). З улікам гарадоў-спадарожнікаў колькасьць насельніцтва сягае да 200 000 чалавек, што складае каля 65% насельніцтва краіны. Горад разьмешчаны на паўднёвым-захадзе Ісьляндыі, зьяўляецца сэрцам культурнай, эканамічнай і дзяржаўнай дзейнасьці краіны. Лічыцца, што Рэйк’явік стаў першым сталым паселішчам у Ісьляндыі каля 870 году. Гэта адзін з самых чыстых і бясьпечных гарадоў у сьвеце[1][2].

Рэйк’явік
ісьл. Reykjavík
Рэйк’явік
Герб Рэйк’явікуСьцяг Рэйк’явіку
Дата заснаваньня:1786
Краіна:Ісьляндыя
Мэр:Ён Гнар
Плошча:274,5 км²
Насельніцтва (2008)
колькасьць:120 165 чал.
шчыльнасьць:437,76 чал./км²
Часавы пас:UTC+0
Паштовы індэкс:101–155
Геаграфічныя каардынаты:64°8′51″ пн. ш. 21°56′6″ з. д. / 64.1475° пн. ш. 21.935° з. д. / 64.1475; -21.935 21°56′6″ з. д. / 64.1475° пн. ш. 21.935° з. д. / 64.1475; -21.935
Рэйк’явік на мапе Ісьляндыі
Рэйк’явік
Рэйк’явік
Рэйк’явік
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.rvk.is

Гісторыя

Рэйк’явік у 1836 годзе

Ісьляндыя была заселеная нарвэскімі і кельцкімі імігрантамі на працягу канца IX і пачатку X стагодзьдзяў. У адпаведнасьці зь сярэднявечнай «Кнігай пра ўзяцьце зямлі» (па-ісьляндзку: Landnamabók), Інгальф Арнарсан, першы ісьляндзкі пасяленец, пабудаваў сваю фэрму на паўвострвве, дзе цяпер знаходзіцца Рэйк’явік.

Шмат стагодзьдзяў пасьля, каля сярэдзіны XIX стагодзьдзя, маленькі гарадок пачаў вырастаць побач з фэрмай Рэйк’явік дзякуючы каралеўскаму казначэю Скулі Магнусану, вядомаму як «бацька Рэйк’явіку», які заснаваў шарсьцяныя майстэрні ў Рэйк’явіку ў межах сваёй дзейнасьці па мадэрнізацыі ісьляндзкай эканомікі. Гэта паслужыла штуршком да пачатку разьвіцьця Рэйк’явіку як гораду. Статус гораду Рэйк’явік атрымаў у 1786 годзе.

Ісьляндзкі парламент альтынг (па-ісьляндзку: Alþingi) упершыню сабраўся ў 930 годзе на Палях тынга (Тынгвелір, па-ісьляндзку: Þingvellir) на паўднёвым захадзе Ісьляндыі. У 1798 годзе альтынг быў скасаваны, але ў 1845 годзе адноўлены ў Рэйк’явіку, дзе знаходзілася кіраўніцтва краіны і адміністрацыя. Калі Ісьляндыя дамаглася самакіраваньня, а потым і назалежнасьці ад Даніі, Рэйк’явік зрабіўся сталіцай краіны.

З паскарэньнем эканамічнага прагрэсу ў XX стагодзьдзі рос і Рэйк’явік, але асабліва хуткае разьвіцьцё ён атрымаў у другой палове XX стагодзьдзя.

Клімат

Нягледзячы на тое, што Рэйк’явік знаходзіцца на поўначы Атлянтыкі, клімат у горадзе больш мяккі, чым у многіх іншых мясцовасьцях, што знаходзяцца на такой самай шыраце. Сярэднюю тэмпэратуру ўзімку магчыма параўнаць з тэмпэратурай у Нью-Ёрку. Узімку ў сталіцы Ісьляндыі тэмпэратура рэдка апускаецца ніжэй за −10 °C. Усё гэта дзякуючы цёплай плыні Гальфстрыму.

Клімат субарктычны марскі, зіма мяккая, з адлігамі (сярэдняя тэмпэратура студзеня 0,4 °C) дзякуючы цёплым водам плыні Ірмінгера, лета прахалоднае (сярэдняя тэмпэратура ліпеня 11—12 °С). Колькасьць ападкаў складае 800 мм за год. Вада ў заліве зімой не замярзае. Характэрнымі зьяўляюцца частыя зьмены надвор’я.

Рост гарадзкога насельніцтва

18011860190119101920193019401950196019701980198519901995200320062008
6001450632111 44917 45028 05238 30855 98072 40781 69383 76689 86897 569104 258113 387116 446118 861

Музэі

Музэй культурнай спадчыны Ісьляндыі (Þjóðmenningarhús)

Тэатры

Адукацыя

У сталіцы знаходзіцца Нацыянальная бібліятэка Ісьляндыі.

Асобы

Выбітныя месцы Рэйк’явіку

Сымбаль гораду

Батанічны сад у Рэйк’явіку

Хальгрымскірк'я — лютэранская царква. Гады будаўніцтва: 1938—1986

Пэрліны

Партнэрскія гарады Рэйк’явіку

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Рэйк’явіксховішча мультымэдыйных матэрыялаў