Рэспубліканцы (Францыя)

француская палітычная партыя

Рэспубліканцы (па-француску: Les Republicains) — француская палітычная правацэнтрысцкая партыя. Створаная 30 траўня 2015 году ў выніку перайменаваньня й зьмены статуту партыі Саюз за народны рух. Старшыня партыі — прэзыдэнт Францускай рэспублікі ў 2007—2012 гадах Нікаля Сарказі. У выбарах прэзыдэнта Францыі ў 2017 годзе ад партыі прымае ўдзел Франсуа Фіён.

Рэспубліканцы
франц. Les Républicains
Лідэр партыіНікаля Сарказі
ЗаснавальнікНікаля Сарказі
Дата заснаваньня17 лістапада 2002 (пад назваю Саюз за народны рух)
30 траўня 2015 (8 гадоў таму) (зьмена назвы)
Штаб-кватэраФранцыя, 75015, Парыж, вул. Важырар, д. 238
Ідэалёгіякансэрватызм
Моладзевая арганізацыяМаладыя рэспубліканцы[d]
Колькасьць175 900 (2015)
Колькасьць дэпутатаў
· Эўрапарлямэнт
19 / 74
· Народны сабор
199 / 577
· Сэнат
144 / 348
Афіцыйны сайтrepublicains.fr

Вонкавыя спасылкі

Рэспубліканцы (Францыя)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў