Саксафон

духавы музычны інструмэнт

Саксафон (ад Sax — прозьвішча вынаходніка і па-грэцку: φωνή — «гук») — духавы музычны інструмэнт. Саксафон упершыню сканструяваў бэльгійскі майстар Адольф Сакс у 1846 годзе. Інструмэнт неабходны для выкананьня джазу, эстраднай музыкі. Саксафон мае моцнае і поўнае гучаньне, пявучы тэмбар.

Альтовы саксафон

Вынаходніцтва

Бэльгійскі майстар духавых інструмэнтаў Адольф Сакс вынайшаў саксафон у выніку зьмяненьня клярнэту. Ён замяніў дрэва на мэтал і прыстасаваў больш зручны муштук. Таксама Адольф Сакс зьмяніў сячэньне і забясьпечыў інструмэнт больш прагрэсіўнай габойнай і флейтавай аплікатурай. У 1846 годзе атрымаў патэнт на саксафон у Францыі, куды пераехаў у 1842 годзе і дзе зрабіў інструмэнт папулярным сярод вядучых кампазытараў краіны[1].

Тыпы саксафонаў

РазнавіднасьцьСтройТранспазыцыя
Саксафон-сапранінаEs (мі-бэмоль)Малая тэрцыя ўгору
Саксафон-сапранаB (сі-бемоль)Вялікая сэкунда ўніз
Альтовы саксафонEs (мі-бэмоль)Вялікая сэкста ўніз
Тэнаровы саксафонB (сі-бэмоль)Вялікая нона ўніз
Барытонавы саксафонEs (мі-бэмоль)Вялікая тэрцдэцыма ўніз
Басовы саксафонB (сі-бэмоль)Вялікая сэкунда церазь дзьве актавы ўніз
Кантрабасавы саксафонEs (мі-бэмоль)Вялікая сэкста церазь дзьве актавы ўніз

Крыніцы