Саксафон

Саксафо́н[1] (ад Sax — прозвішча вынаходніка і грэч. φωνή — гук) — духавы музычны інструмент. Саксафон упершыню сканструяваў бельгійскі майстар Адольф Сакс у 1842 годзе. Інструмент неабходны для выканання джаза, эстраднай музыкі. Саксафон мае моцнае і поўнае гучанне, пявучы тэмбр.

Саксафон
выява
Класіфікацыя
  • Аэрафон
  • духавы музычны інструмент
  • Язычковы інструмент з адзінарным кіем
Дыяпазон
\new Staff \with { \remove "Time_signature_engraver" } {\time 11/4bes1 \glissando d''' es'''4 e'''! f'''}

дыяпазон па напісанні для ўсіх разнавіднасцяў
Роднасныя інструментыГабой, кларнет
МузыкантыСпіс саксафаністаў

Тыпы саксафонаў

РазнавіднасцьСтройТранспазіцыя
Саксафон-сапранінаEs (мі-бемоль)Малая тэрцыя ўгару
Саксафон-сапранаB (сі-бемоль)Вялікая секунда ўніз
Альтовы саксафонEs (мі-бемоль)Вялікая секста ўніз
Тэнаровы саксафонB (сі-бемоль)Вялікая нона ўніз
Барытонавы саксафонEs (мі-бемоль)Вялікая тэрцдэцыма ўніз
Басовы саксафонB (сі-бемоль)Вялікая секунда цераз дзве актавы ўніз
Кантрабасавы саксафонEs (мі-бемоль)Вялікая секста цераз дзве актавы ўніз

Зноскі

Літаратура

Спасылкі