Сант’яга-дэ-Кампастэля

места ў Галісіі (Гішпанія)

Сант’я́ґа-дэ-Кампастэ́ля (па-гішпанску: Santiago de Compostela) — горад у паўночна-заходняй Гішпаніі, сталіца аўтаномнае супольнасьці Галісія. Насельніцтва на 2003 год — 93 000 жыхароў. У катэдральным саборы гораду пахаваныя мошчы аднаго з 12 апосталаў Хрыста — Якава (гішп. Santiago el Mayor). Паводле легенды сьвяты Якаў, хрысьціцель і патрон усяе Гішпаніі, прайшоў пешкі ўсю дарогу на Пірэнэйскі паўвостраў. Таму больш за 1000 гадоў існуе каталіцкі шлях-прошча — шлях сьвятога Якава, які вядзе ў сталіцу Галісіі. Гэты шлях ня раз быў тэмай сюжэтаў літаратуры і кінамастацтва.

Сант’яга-дэ-Кампастэля
гішп. Santiago de Compostela
Сант’яга-дэ-Кампастэля
Герб Сант’яга-дэ-КампастэліСьцяг Сант’яга-дэ-Кампастэлі
Дата заснаваньня:1834
Краіна:Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць:Галісія
Правінцыя:Ля-Каруньня
Кіраўнік:Goretti Sanmartín Rei[d]
Плошча:220 км²
Вышыня:260 м н. у. м.
Насельніцтва (2012)
колькасьць:95 671 чал.
шчыльнасьць:434,87 чал./км²
Часавы пас:UTC+1
летні час:UTC+2
Тэлефонны код:981
Паштовы індэкс:15700
Нумарны знак:C
Геаграфічныя каардынаты:42°53′0″ пн. ш. 8°32′0″ з. д. / 42.88333° пн. ш. 8.53333° з. д. / 42.88333; -8.53333 8°32′0″ з. д. / 42.88333° пн. ш. 8.53333° з. д. / 42.88333; -8.53333
Сант’яга-дэ-Кампастэля на мапе Гішпаніі
Сант’яга-дэ-Кампастэля
Сант’яга-дэ-Кампастэля
Сант’яга-дэ-Кампастэля
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.santiagodecompostela.org/

У царкве Санта-Дамінга-дэ-Банаваль пахаваная гішпанская паэтка Расалія дэ Кастра.

Гісторыя

Паводле легенды, у катэдральным саборы гораду пахаваны рэшткі апостала Якава. Таму горад з эпохі раньняга Сярэднявечча зьяўляецца трэцяй сьвятыняй каталіцкага сьвету, пасьля Ерусаліму й Рыму[1], цэнтрам каталіцкага арцыбіскупства і пілігрымкі і канчатковым пунктам маршруту Шлях Сьвятога Якава, які ахопліваў усю тэрыторыю Эўропы, і які даў гораду мянушку «хрысьціянскай Мэкі».

Сваім значэньнем для каталіцкай Эўропы горад перш за ўсё абавязаны здабыцьцю мошчаў сьв. Якава. Як лічаць вернікі, пасьля пакутніцкай сьмерці апостала ў 44 годзе ягоныя астанкі былі пакладзены ў лодку й пушчаныя па хвалях Міжземнага мора. Цудоўным чынам гэтая лодка прыплыла ў Гішпанію, дзе сьвяты прапаведваў раней, і была выкінутая на бераг у вусьце ракі там, дзе зьявіцца пазьней горад.

У 813 годзе, як згадвае царкоўнае паданьне, манах-пустэльнік Пэлаё, які жыў у гэтай мясцовасьці, ідучы за нейкай пуцяводнай зоркай, выявіў гэты каўчэг з мошчамі, якія заставаліся нятленнымі. У 896—899 гадох кароль Альфонс III выдаў указ, і на месцы знаходкі над мошчамі была пабудавана невялікая царква. Сьвяты Якаў стаў заступнікам Гішпаніі й Рэканкісты.

11 жніўня 997 году горад быў узяты маўрам аль-Мансурам, які разбураў усё, што траплялася на ягоным шляху, пачынаючы з гораду Візэў, адпраўнога пункту ягонага паходу. Кавалерыя зьдзейсьніла кідок па сушы, а пяхота была перакінутая морам з Сэтубалу ў Апорта. Прыбыўшы ў Сант’яга-дэ-Кампастэлю, аль-Мансур падышоў да парэшткаў апостала Якава, дзе знайшоў старога сьвятара Сан-Пэдра дэ Мэсонса, вядомага сваёй пабожнасьцю. Пагутарыўшы зь ім, мусульманскі правадыр пакінуў мошчы сьвятога некранутымі.

Гарады-сябры

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Сант’яга-дэ-Кампастэлясховішча мультымэдыйных матэрыялаў