Міжземнае мора
Міжзе́мнае мо́ра — міжмацерыковае мора Атлянтычнага акіяна, злучанае зь ім праз Гібральтарскі праліў, палягае паміж паўднёваю Эўропай, заходняй Азіяй і паўночнай Афрыкай і амаль цалкам зачыненае. Мора лічыцца часткай Атлянтычнага акіяна, хоць яго часьцяком атаясамляюць як цалкам асобны вадаём. Мора ахоплівае плошчу ў 2,5 млн км², але ягонае злучэньне з Атлянтыкай праз Гібральтарскі праліў складае ўсяго 14 км у шырыню. Міжземнае мора мае сярэднюю глыбіню ў 1500 м, а самым глыбокім месцам ёсьць яміна Каліпса ў Іянічным моры, ейная глыбіна складае 5267 м.
Міжземнае мора | |
Спадарожнікавы здымак Міжземнамор’я | |
Мапа Міжземнага мора | |
Тып вадаёма | Мора |
---|---|
Паступленьне вады | Атлянтычны акіян, Мармуровае мора |
Асноўныя рэкі | Эбра, Рона, Тыбр, По, Ніл, Шэліф |
Краіны вадазбору | каля 60
|
Плошча паверхні | 2500000 км² |
Сяр. глыбіня | 1500 м |
Найб. глыбіня | 5267 м |
Аб’ём вады | 3750000 км³ |
Хуткасьць водаабмену | 80—100 гадоў |
Салонасьць | 37,75 ± 1,75 ‰ |
Вышыня над узроўнем мора | 0 м |
Астравы | >3300 |
Населеныя пункты | Александрыя, Альжыр, Атэны, Барсэлёна, Бэйрут, Дуброўнік, Ізьмір, Картаген, Рым, Спліт, Танжэр, Трыпалі, Туніс, Тэль-Авіў |
Мора было важным маршрутам для купцоў і падарожнікаў старажытнасьці, што дало магчымасьць гандляваньню й культурнаму абмену паміж народамі рэгіёну — мэсапатамскай, пэрсыдзкай, эгіпецкай, фінікійскай, картагенскай, ібэрыйскай, грэцкай і бізантыйскай, рымскай і італьянскай, ілірыйскай, тракійскай, левантыйскай, гальскай, армянскай, арабскай, бэрбэрскай, габрэйскай, арагонскай, нубійскай, асырыйскай, славянскай і турэцкай культурамі. Гісторыя Міжземнаморскага рэгіёну мае вырашальнае значэньне для разуменьня паходжаньня й разьвіцьця шматлікіх сучасных грамадзтваў. «Тры чвэрці зямнога шара было аб’яднана паміж сабой празь Міжземнае мора, якое было цэнтрам сусьветнай гісторыі»[1].
Галоўныя порты
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
- Краіны Міжземнага мора
- Міжземнае мора. Кругосвет.
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |