Сараева

Сталіца Босьніі і Герцагавіны

Сара́ева (па-басьнійску: Sarajevo, Сараjево) — сталіца Босьніі і Герцагавіны, а таксама кожнай зь дзьвюх адміністрацыйных адзінак — Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны і Рэспублікі Сэрбскай. Сараева зьяўляецца таксама і сталіцай аднайменнага кантону. Насельніцтва Сараева паводле ацэнак 2002 году складала 297 399 чалавек. Паводле перапісу насельніцтва, праведзенага ў 1991 годзе (да пачатку баявых дзеяньняў) у горадзе жылі 429 672 чалавекі. Сараева месьціцца на рацэ Міляццы.

Сараева
бас. Sarajevo
Сараева
Герб СараеваСьцяг Сараева
Дата заснаваньня:1462
Краіна:Босьнія і Герцагавіна
Кіраўнік:Бэняміна Карыч[d]
Плошча:473,3 км²
Вышыня:518 м н. у. м.
Насельніцтва (2013)
колькасьць:322 258 чал.[1]
шчыльнасьць:680,87 чал./км²
Часавы пас:UTC+1
летні час:UTC+2
Тэлефонны код:033
Паштовы індэкс:71000
Геаграфічныя каардынаты:43°51′23″ пн. ш. 18°24′47″ у. д. / 43.85639° пн. ш. 18.41306° у. д. / 43.85639; 18.41306 18°24′47″ у. д. / 43.85639° пн. ш. 18.41306° у. д. / 43.85639; 18.41306
Сараева на мапе Босьніі і Герцагавіны
Сараева
Сараева
Сараева
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.sarajevo.ba

Горад быў заснаваны ў 1461 годзе, калі тэрыторыя сучаснай Босьніі і Герцагавіны ўваходзіла ў склад Асманскай імпэрыі. 28 чэрвеня 1914 году ў Сараеве быў ажыцьцёўлены замах на нашчадка аўстра-вугорскага стальца Франца Фэрдынанда. Гэтая падзея стала падставай для пачатку Першай сусьветнай вайны. У Каралеўстве Югаславіі Сараева быў сталіцай Дрынскай банавіны, а ў СФРЮ — сталіцай Сацыялістычнай Рэспублікі Босьніі і Герцагавіны. У 1984 годзе ў Сараеве праходзілі XIV зімовыя Алімпійскія гульні.

Гаспадарка

13 верасьня 2001 годзе ў горадзе адчынілі Сараеўскую біржу.

Асобы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі