Софі Эліс-Бэкстар

брытанская сьпявачка

Софі Мішэ́ль Э́ліс-Бэ́кстар (па-ангельску: Sophie Michelle Ellis-Bextor) — ангельская сьпявачка і кампазытар.

Софі Эліс-Бэкстар
Софі Мішэль Эліс-Бэкстар
Дата нараджэньня 10 красавіка 1979(1979-04-10)[1][2] (45 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Прафэсія сьпявачка, кампазытар, мадэль
Навуковая сфэра кампазыцыя[d]
Гады дзейнасьці 1997 — дагэтуль
Жанры электрапоп, дыска, танцавальная, гаўс
Інструмэнты вакал, фартэпіяна, гітара
Псэўданімы Mademoiselle E.B.
Гурты theaudience
Супрацоўніцтва Manic Street Preachers, DJ Spiller, The Freemasons, Armin van Buren, Junior Calder, Busface
Лэйблы Polydor, Fascination
Бацька Робін Бэкстар[d]
Маці Джэнет Эліс[d]
Узнагароды Showbusiness Recording Artist Award (2002)[5]; Edison Music Award — Best Dance Album (за альбом Read My Lips, 2003)[6]; European Top 100 Albums (за альбом «Trip the Light Fantastic», 2007)
Сайт SophieEllisBextor.net

Жыцьцяпіс

Нарадзілася 10 красавіка 1979 году ў Лёндане (Вялікабрытанія) у сям’і актрысы Джэнэт Эліс і тэлерэжысэра Робіна Бэкстара. Бацькі разьвяліся, калі Софі было 4 гады. Мае трох сёстраў і двух братоў.

Музычную кар’еру распачала ў 1997 годзе ў якасьці вакалісткі гурта «Theaudience», які праіснаваў менш за год. Пасьля Софі спрабавала працаваць мадэльлю і займацца пісьменьніцтвам, але гэтыя заняткі яе не захапілі.

З 2005 году Софі замужам за бас-гітарыстам брытанскага гурта «The Feeling» Рычардам Джоўнзам. У іх пяць сыноў — Соні (2004 г. н.), Кіт Вэлэнтайн (2009 г. н.), Рэй Голідэй (2012 г. н.), Джэсі (2015 г. н.) і Мікі (2019 г. н.).

Актыўна ўдзельнічае ў грамадзкіх кампаніях ў абарону правоў жанчынаў [7], па ахове навакольнага асяродзьдзя[8][9] і ў абарону правоў жывёлаў[10].

2012 год

Творчасьць

Музыка Эліс-Бэкстар уяўляе сабой мілагучную сумесь поп-музыкі, сучасных танцавальных рытмаў, дыска і характэрных электронных эфэктаў 1980-х гг.

Посьпех да Эліс-Бэкстар прыйшоў ў 2000 годзе пасьля прапановы вядомага італьянскага ды-джэя Сьпілера запісаць вакальную партыю да яго кампазыцыі «Groovejet». Песьня атрымала назву «If This Ain’t Love…» («Калі гэта не каханьне…») і патрапіла на першыя месцы ў шматлікіх гіт-парадах, у тым ліку адразу на першае месца ў Вялікабрытаніі.

У 2001 годзе дэбютны альбом Эліс-Бэкстар «Read My Lips» («Чытай па маіх вуснах») дасягнуў другой пазыцыі ў сьпісе найбольш папулярных у Вялікабрытаніі альбомаў. Гэтай жа вышыні дасягнулі дзьве песьні з альбому: вэрсія песьні Шэр «Take Me Home» («Забяры мяне дамоў») і «Murder on the Dancefloor» («Забойства на танцавальнай пляцоўцы»). Апошняя песьня стала найбольш пасьпяховай у кар’еры сьпявачкі: кампазыцыя заставалася ў сьпісе Топ-40 на працягу 23 тыдняў і стала самай прайграванай песьняй у Эўропе ў 2002 годзе[11].

Другі студыйны альбом сьпявачкі «Shoot from the Hip» выйшаў у 2003 годзе і быў менш пасьпяховым за дэбютны. Дзьве кампазыцыі зь яго — «Mixed Up World» («Складаны сьвет») і «I Won’t Change You» («Я ня буду зьмяняць цябе») — дасягнулі ў сьпісе папулярных песень Вялікабрытаніі адпаведна 6 і 9 месцы.

Трэці альбом сьпявачкі «Trip the Light Fantastic» (2007) стаў залатым: было прададзена больш за 100 тысячаў яго асобнікаў.

У верасьні 2007 году Эліс-Бэкстар прадстаўляла Вялікабрытанію на Сопацкім музычным фэстывалі (Польшча).

У 2013 годзе ўзяла ўдзел у 11-м сэзоне тэлевізыйнага танцавальнага шоў «Strictly Come Dancing» на брытанскім канале «BBC One», дзе выступала разам з прафэсійным танцорам Брэнданам Коўлам.[12][13][14][15][16][17][18][19][20]

2007 год

Канцэрты і выступы ў Беларусі

Дыскаграфія (сольныя студыйныя альбомы)

Год выданьняАльбомПрафэсійны рэйтынг AllMusic
2001Read My Lips («Чытай па маіх вуснах») [25]
2003Shoot from the Hip (шматзначны сэнс: «Страляй ад сьцягна» ці «Здымак ад сьцягна») [26]
2007Trip the Light Fantastic («Падарожжа на Вар’яцкую зорку», алюзія на раман Тэры Прачэта, на слэнгу назва альбома азначае «танцаваць», «запальваць») [27]
2011Make a Scene (шматзначны сэнс: «Учыні сцэну» ці «Стань заўважным») [28]
2014Wanderlust («Прага падарожжаў», у адзабленьні назвы альбому выкарыстаны асобныя кірылічныя літары, а ў музыцы шэрагу песень альбому адчувальны ўплыў усходнеэўрапэйскае музычнае традыцыі)[29]
2016Familia («Сям’я»; як і папярэдні, гэты альбом мае адметную рэгіянальную накіраванасьць, але гэтым разам — лацінаамэрыканскую)[30]
2019The Song Diaries (Orchestral Greatest Hits) («Песенныя дзёньнікі (Найвялікшыя хіты з аркэстрам)»; першы афіцыйны зборнік найлепшых песень сьпявачкі)[31][32]
2020Songs from the Kitchen Disco: Sophie Ellis-Bextor’s Greatest Hits («Песьні з кухоннае дыскатэкі: найвялікшыя хіты Софі-Эліс Бэкстар»; другі зборнік найлепшых песень сьпявачкі)[33]

Найбольш вядомыя песьні

  • 2000 — «Groovejet (If This Ain’t Love…)» («Файна (Калі гэта не каханьне…)»)[34]
  • 2001 — «Take Me Home» («Забяры мяне дамоў») [35]
  • 2001 — «Murder on the Dancefloor» («Забойства на танцавальнай пляцоўцы»)[36]
  • 2003 — «Mixed Up World» («Складаны сьвет»)[37]
  • 2003 — «I Won’t Change You» («Я не буду зьмяняць цябе»)[38]
  • 2007 — «Catch You» («Схапіць цябе»)[39]
  • 2007 — «Me and My Imagination» («Я і мая фантазія»)[40]
  • 2007 — «Today the Sun’s on Us» («Сёньня сонца сьвеціць нам»)[41]
  • 2009 — «Heartbreak (Make Me a Dancer)» («Няшчасьце (Зрабі мяне танцоркай)»)[42]
  • 2010 — «Can’t Fight This Feeling» («Не магу змагацца з гэтым пачуцьцём»)[43]
  • 2010 — «Bittersweet» («Горка-салодкі»)[44]
  • 2010 — «Not Giving Up on Love» («Не адмаўляюся ад каханьня»)[45]
  • 2013 — «Young Blood» («Маладая кроў»)[46]
  • 2014 — «Runaway Dreamer» («Летуценьнік-уцякач»)[47]
  • 2014 — «Love Is a Camera» («Любоў гэта фотаапарат»)[48]
  • 2014 — «The Deer and the Wolf» («Алень і воўк»)[49]

Музычны гурт

  • Клявішныя: Кіран Джэрэмія (Ciaran Jeremiah)
  • Гітара: Сэтан Донт (Seton Daunt)
  • Бас-гітара: Рычард Джоўнз (Richard Jones)
  • Барабаны: Філ Уілкінсан (Phil Wilkinson)
  • Бэк-вакал і скрыпка: Гіта Лэнглі (Gita Langley) і Кэт Паркер (Cat Parker)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Інтэрвію