Старшыня Ўраду Расейскай Фэдэрацыі

Старшыня Ўраду Расейскай Фэдэрацыі, у адпаведнасьці з 24-м артыкулам фэдэральнага канстытуцыйнага закону «Аб Урадзе Расейскай Фэдэрацыі»[1], узначальвае Урад Расейскай Фэдэрацыі, вызначае яго асноўныя накірункі дзейнасьці і арганізуе працу.

Прэзыдэнт Расеі, у адпаведнасьці з 83-м артыкулам Канстытуцыі Расеі[2], мае права ўзначальваць паседжаньні ўраду. У адпаведнасьці з 115-м артыкулам Канстытуцыі Расейскай Фэдэрацыі[3] пастановы і распараджэньні ўраду, калі яны супярэчаць указам прэзыдэнта, могуць быць адмененыя прэзыдэнтам Расеі. Акрамя гэтага, прэзыдэнт Расеі, адпаведна 32-му артыкулу Фэдэральнага канстытуцыйнага закона «Аб Урадзе Расейскай Фэдэрацыі»[1], кіруе дзейнасьцю фэдэральных органаў выканаўчай улады, якія займаюцца пытаньнямі абароны, бясьпекі, унутраных спраў, замежных спраў, прадухіленьня надзвычайных сытуацыяў і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедзтваў, хоць кіраўнікі некаторых з адпаведных ведамстваў (як МЗС Расеі, МУС Расеі і інш.) уваходзяць ва ўрад.

Да 25 сьнежня 1993 году пасада старшыні Ўраду Расейскай Фэдэрацыі мела назву старшыня Рады Міністраў — Ураду Расейскай Фэдэрацыі, цяперашняя назва была замацаваная прынятай у сьнежні 1993 году Канстытуцыяй Расеі.

Неафіцыйна пасада часта завецца прэм'ер-міністар, хаця ў Канстытуцыі Расейскай Фэдэрацыі такая назва адсутнічае.

Парадак прызначэньня, паўнамоцтвы і абавязкі старшыні ўраду вызначаюцца артыкуламі 110-117 Канстытуцыі Расеі[3].

З 8 мая 2012 году старшынём Ураду Расейскай Фэдэрацыі зьяўляецца Дзьмітры Мядзьведзеў.

Паўнамоцтвы

У адпаведнасьці з Фэдэральным канстытуцыйным законам «Аб Урадзе Расейскай Фэдэрацыі» і Рэглямэнтам Ураду Расейскай Фэдэрацыі Старшыня Ўраду Расеі выконвае наступныя функцыі:

  • вызначае ў адпаведнасьці з канстытуцыяй, фэдэральнымі канстытуцыйнымі законамі, фэдэральнымі законамі і ўказамі прэзыдэнта асноўныя напрамкі дзейнасьці ўраду;
  • прадстаўляе прэзыдэнту прапановы аб структуры фэдэральных органаў выканаўчай улады, аб прызначэньні на пасаду і аб вызваленьні ад пасады намесьнікаў старшыні ўраду і фэдэральных міністэрстваў, аб накладаньні на іх дысцыплінарных спагнаньняў і аб іх заахвочваньні;
  • прадстаўляе ўрад унутры дзяржавы і за яе межамі;
  • арганізуе працу ўраду і вядзе яго паседжаньні, валодаючы правам рашаючага голаса;
  • сыстэматычна праводзіць нарады зь сябрамі ўраду, кіраўнікамі фэдэральных служб і іншых фэдэральных органаў выканаўчай улады, органаў і арганізацыяў пры ўрадзе, на якіх разглядае ход выкананьня праграм і плянаў дзейнасьці ўраду, даручэньняў прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ўраду, прымае рашэньні па апэратыўных пытаньнях;
  • падпісвае нарматыўныя акты ўраду (пастановы і распараджэньні);
  • разьмяркоўвае абавязкі паміж сябрамі ўраду;
  • сыстэматычна інфарміруе прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі аб працы ўраду.

Старшыня ўраду РФ уваходзіць па пасадзе ў:

Акрамя асноўных абавязкаў і функцый старшыні ўраду, прапісаных у законе, Старшыня Ўраду Расейскай Фэдэрацыі ад 2012 году Дз. Мядзьведзеў узначальвае наступныя каардынацыйныя і дарадчыя органы пры ўрадзе Расейскай Фэдэрацыі:

  • Урадавую камісію па кантролі за ажыцьцяўленьнем замежных інвэстыцый;
  • Раду па канкурэнтаздольнасьці і прадпрымальніцтву пры ўрадзе;
  • Урадавую камісію па бюджэтных праектыроўках на чарговы фінансавы год і плянавы пэрыяд;
  • Дзяржаўную пагранічную камісію;

Таксама Старшыня Ўраду Расейскай Фэдэрацыі Дз. Мядзьведзеў зьяўляецца:

  • Першым намесьнікам старшыні Рады пры прэдзыдэнце Расейскай Фэдэрацыі па рэалізацыі нацыянальных праектаў і дэмаграфічнай палітыцы (прызначаны Ўказам прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ад 10 ліпеня 2008 году);
  • старшынём Назіральнай рады Банка разьвіцьця і зьнешнеэканамічнай дзейнасьці (Зьнешэканамбанк);
  • старшынём Рады міністраў Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі;

Парадак прызначэньня і вызваленьня ад пасады

Старшыня Ўраду Расеі прызначаецца прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі са згоды Дзяржаўнай Думы[3].

Кандыдатам на пасаду старшыні Ўраду Расейскай Фэдэрацыі можа быць выключна грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі, які ня мае грамадзянства іншай дзяржавы.

Прапанова кандыдатуры старшыні Ўраду Расеі падаецца ў Дзяржаўную Думу не пазьней за двухтыднёвы тэрмін пасьля заступленьня на пасаду абранага прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ці пасьля звальненьня старшыні Ўраду Расеі, ці напрацягу тыдня з дня адхіленьня папярэдняй кандыдатуры Дзяржаўнай Думай.

Дзяржаўная Дума разглядае прапанаваную прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі кандыдатуру старшыні ўраду напрацягу тыдня з дня падачы прапановы аб кандыдатуры.

Пасьля трохразовага адхіленьня прапанаваных кандыдатур старшыні Ўраду Расеі Дзяржаўнай Думай прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі самастойна прызначае старшыню Ўраду Расеі, распускае Дзяржаўную Думу і прызначае новыя выбары. Дзяржаўная Дума ня можа быць распушчаная на гэтай падставе толькі ў апошнія шэсьць месяцаў тэрміну Прэзыдэнцтва і падчас ваеннага або надзвычайнага становішча на ўсёй тэрыторыі дзяржавы, а такама ў выпадку ініцыяваньня Дзяржаўнай Думай працэдуры імпічмэнту прэзыдэнту Расеі.

Канстытуцыя Расейскай Фэдэрацыі не прадугледжвае звальненьня прэзыдэнтам аднаго толькі старшыні ўраду; прэзыдэнт прымае рашэньне аб звальненьні ўсяго ўраду[2].

Старшыня Ўраду звальняецца з пасады прэзыдэнтам Расеі (артыкул 7 фэдэральнага канстытуцыйнага закона «Аб Урадзе Расейскай Фэдэрацыі»[1]), што адначасова цягне за сабой адстаўку ўсяго Ўраду:

  • па ўласнай заяве аб адстаўцы;
  • у выпадку немагчымасьці выкананьня старшынём ўраду сваіх паўнамоцтваў (у чым менавіата можа заключацца немагчымасьць, ФКЗ не ўдаклядняе, пакідаючы магчымасьць тлумачэньня прэзыдэнту Расеі).

Таксама, адпаведна 117-му артыкулу Канстытуцыі Расеі[2], старшыня ўраду мае права самастойна ставіць перад Дзяржаўнай Думай пытаньне пра давер ураду. Калі Дзяржаўная Дума адмаўляе ў даверу, прэзыдэнт цягам сямі дзён павінен прыняць рашэньне або пб адстаўцы ўраду, або аб роспуску Дзяржаўнай Думы і прызначэньні новых выбараў. Прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі ня можа распускаць Дзяржаўную Думу толькі на гэтай падставе напрацягу году пасьля яе абраньня.

Прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі паведамляе Савету фэдэрацыі і Дзяржаўнай Думе пра вызваленьне ад пасады старшыні Ўраду Расеі ў дзень прыняцьця рашэньня.

Выкананьне абавязкаў прэзыдэнта

У адпаведнасьці з Канстытуцыяй Расеі, ва ўсіх выпадках, калі прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі не ў стане выконваць свае абавязкі, іх часова выконвае старшыня ўраду. Выконваючы абавязкі прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ня мае распускаць Дзяржаўную Думу, прызначаць рэфэрэндум, а таксама падаваць прапановы аб папраўках і пераглядзе палажэньняў Канстытуцыі Расейскай Фэдэрацыі.

Сьпіс старшыняў ураду Расейскай Фэдэрацыі

Ніжэй прыведзены сьпіс старшыняў Ураду Расеі і выконваючых іх абавязкі пасьля 1991 году. У дужках пазначаны час працы на гэтай пасадзе, «в. а.» абазначае «выконваючы абавязкі».

Імя, прозьвішча (Гады жыцьця)ФатаграфіяТэрмін паўнамоцтваўПрэзыдэнтПартыйнасьцьЗаўвага
в. а.Барыс Ельцын
(1931—2007)
6 лістапада 1991 году15 чэрвеня 1992 годуБарыс Ельцынбеспартыйныня быў прэм’ер-міністрам ці в.а., але да 15 чэрвеня 1992 году ўзначальваў Урад Расеі як прэзыдэнт Расеі (у сувязі з правядзеньнем радыкальнай эканамічнай рэформы)[4].
в.а.Ягор Гайдар
(1956—2009)
15 чэрвеня 1992 году15 сьнежня 1992 годубеспартыйнывыконваючы абавязкі
1Віктар Чарнамырдзін
(1938—2010)
14 сьнежня 1992 году23 сакавіка 1998 годуНаш дом — Расеяадначасова 5 лістапада—6 лістапада 1996 году быў в. а. прэзыдэнта Расеі ў сувязі з апэрацыяй на сэрцы Барыса Ельцына[5]
в. а.Сяргей Кірыенка (нар. 1962) 23 сакавіка 1998 году24 красавіка 1998 годубеспартыйны
224 красавіка 1998 году23 жніўня 1998 году
в. а.Віктар Чарнамырдзін
(1938—2010)
23 жніўня 1998 году11 верасьня 1998 годуНаш дом — Расея
3Яўген Прымакоў 11 верасьня 1998 году12 мая 1999 годубеспартыйны
в. а.Сяргей Сьцяпашын
(нар. 1952)
12 мая 1999 году18 мая 1999 годубеспартыйны
419 мая 1999 году9 жніўня 1999 годуУказ прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ад 19.05.1999 № 611[6]
в. а.Уладзімер Пуцін
(нар. 1952)
9 жніўня 1999 году16 жніўня 1999 годубеспартыйны
516 жніўня 1999 году7 мая 2000 годуад 12:00 31 сьнежня 1999 году да 12:00 7 мая 2000 году старшыня ўраду У. Пуцін быў выконваючым абавязкі прэзыдэнта. Афіцыйна ён быў абраны прэзыдэнтам 26 сакавіка 2000 году і прыняў прысягу 7 мая 2000 году.
в. а.Міхаіл Касьянаў
(нар. 1957)
7 мая 2000 году17 мая 2000 годуУладзімер Пуцінбеспартыйны
617 мая 2000 году24 лютага 2004 годуУказ аб прызначэньні Міхаіла Касьянава старшынём ураду Расейскай Фэдэрацыі[7]
в. а.Віктар Хрыстэнка
(нар. 1957)
24 лютага 2004 году5 сакавіка 2004 годубеспартыйныВ. а.; не прапаноўваўся для зацьвярджэньня ў Думу[8]
7Міхаіл Фрадкоў
(нар. 1950)
5 сакавіка 2004 году7 мая 2004 годубеспартыйны5 сакавіка—7 мая 2004 году[9]
в. а.7 мая 2004 году12 мая 2004 году7 мая—12 мая 2004 в. а. (прыпыняў паўнамоцтвы перад абраным прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі);
712 мая 2004 году12 верасьня 2007 годуАд 12 мая 2004 да 12 верасьня 2007[10]
в. а.12 верасьня 2007 году14 верасьня 2007 году12 верасьня—14 верасьня 2007 году в. а. (пасьля адстаўкі, да моманту прызначэньня новага старшыні ўраду Расейскай Фэдэрацыі)[11]
8Віктар Зубкоў
(нар. 1941)
14 верасьня 2007 году7 мая 2008 годубеспартыйны
в. а.7 мая 2008 году8 мая 2008 годуДзьмітры Мядзьведзеўв. а. (пасьля адстаўкі, да моманту прызначэньня новага старшыні ўраду Расейскай Фэдэрацыі)
9Уладзімер Пуцін 8 мая 2008 году7 мая 2012 годуСтаршыня Адзінай Расеі
(безь сяброўства ў партыі)
Загад аб прызначэньні Ўладзімера Пуціна старшынём ураду[12]
в. а.Віктар Зубкоў 7 мая 2012 году8 мая 2012 годуУладзімер ПуцінбеспартыйныВ. а. старшыні ўраду да моманту прызначэньня новага старшыні ўраду Расеі[13]
10Дзьмітры Мядзьведзеў
(нар. 1965)
8 мая 2012 году7 мая 2018 годуАдзіная Расея8 мая 2012 году — 7 мая 2018 году[14]
в. а.7 мая 2018 году8 мая 2018 годуАд 7 мая 2018 году да 8 мая 2018 году (прыпыняў паўнамоцтвы перад абраным прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі)[15]
108 мая 2018 годудзейны старшыня ўрадуад 8 мая 2018 па цяперашні час[16]

Галасаваньне

Ніжэй прыведзеныя вынікі галасаваньня дэпутатаў Дзяржаўнай Думы па пытаньні аб дачы прэзыдэнту Расейскай Фэдэрацыі згоды на прызначэньне кандыдата старшынём Ураду Расейскай Фэдэрацыі.

КандыдатДата галасаваньняУсяго дэпутатаўГаласавала«За»«Супраць»УстрымалісяНе галасаваліВынікПрацэнт галасоў «За» ад агульнай колькасьці дэпутатаўПрацэнт галасаваўшых «За» ад колькасьці галасаваўшых дэпутатаў
Ягор Гайдар9 сьнежня 1992104046748626[17]61Не зацьверджаны44,90
Віктар Чарнамырдзін14 сьнежня 19921040721172481Зацьверджаны69,33
10 жніўня 199645040231485348Зацьверджаны[18]69,7880,72
Сяргей Кірыенка10 красавіка 19984503341431865116Не зацьверджаны[19]31,7836,11
17 красавіка 19984503971152711153Не зацьверджаны[20]25,5650,88
24 красавіка 19984503152512539[21]135Зацьверджаны[22]55,7879,68
Віктар Чарнамырдзін31 жніўня 199844434594251099Не зацьверджаны20,8927,25
7 верасьня 1998443412138273131Не зацьверджаны30,6733,50
Яўген Прымакоў11 верасьня 1998443393315631550Зацьверджаны70,0080,15
Сяргей Сьцяпашын19 мая 1999440362293551478Зацьверджаны65,1180,94
Уладзімер Пуцін16 жніўня 19994403342338417105Зацьверджаны51,7869,76
Міхаіл Касьянаў446395325551552Зацьверджаны72,2282,28
Міхаіл Фрадкоў5 сакавіка 2000447434352582414Зацьверджаны78,2281,11
12 мая 200444743635672811Зацьверджаны81,65
Віктар Зубкоў14 верасьня 20074454363814789Зацьверджаны84,6787,39
Уладзімер Пуцін8 мая 20084494483925601Зацьверджаны87,1187,50
Дзьмітры Мядзьведзеў8 мая 201245044329914407Зацьверджаны66,4467,49
8 мая 201844643037456016Зацьверджаны83,1183,48

Тэрмін паўнамоцтваў

Інфармацыя правераная на 29 красавіка 2024 году

     Старшыні Камітэту міністраў, ад 1906 году Савета міністраў Расейскай імпэрыі
     Старшыні часовага ўраду Расеі
     Старшыні Савету народных камісараў, ад 1946 году Савета міністраў СССР
     Старшыні ўраду Расейскай Фэдэрацыі

Старшыня ўрадуТэрмін паўнамоцтваўЗаўвагі
1Аляксей Касыгін16 гадоў 7 дзён
2Ёсіф Сталін11 гадоў 302 дні
3Пётар Лапухін10 гадоў 315 дні
4Вячаслаў Молатаў10 гадоў 137 дзён
5Іларыён Васільчыкаў8 гадоў 318 дзён
6Мікалай Бунге8 гадоў 153 дні
7Павал Гагарын7 гадоў 363 дні
8Павал Ігнацьеў7 гадоў 295 дзён
9Іван Дурнаво7 гадоў 225 дзён
10Аляксандар Чарнышоў7 гадоў 192 дні
11Аляксей Рыкаў6 гадоў 319 дзён
12Мікіта Хрушчоў6 гадоў 201 дзён
13Уладзімер Ленін6 гадоў 98 дзёнУ 1922—1924 гг. абавязкі выконваў Леў Каменеў
14Дзьмітры Мядзьведзеў11 гадоў
15Мікалай Навасільцаў5 гадоў 280 дзён
16Віктар Чарнамырдзін5 гадоў 116 дзён23 жніўня — 11 верасьня 1998 г. — в. а.
17Мікалай Рыжкоў5 гадоў 108 дзён
18Міхаіл Рэйтэрн5 гадоў 86 дзён
19Пётар Сталыпін5 гадоў 58 дзён
20Віктар Качубей5 гадоў 34 дні
21Мікалай Ціханаў4 гады 338 дзён
22Аляксей Арлоў4 гадоў 286 дзён
23Уладзімер Пуцін4 гады 272 дзён9 жніўня 1999 г. прызначаны, 16 жніўня 1999 г. зацьверджаны. З 31 сьнежня 1999 г. — в. а. прэзыдэнта РФ; урадам кіраваў Міхаіл Касьянаў
24Сяргей Вязьміцінаў3 гады 258 дзён
25Міхаіл Касьянаў3 гадоў 292 дзён7—17 мая 2000 г. — в. а.
26Міхаіл Фрадкоў3 гады 131 дзень7—12 мая 2004 г. — в. а. 12—14 верасьня 2007 г. — в. а.
27Мікалай Булганін3 гады 46 дзён
28Блудаў Дзьмітры2 гады 302 дні
29Сяргей Вітэ2 гады 248 дзён
30Уладзімер Какоўцаў2 гады 148 дзён
31Мікалай Румянцаў2 гады 87 дзён
32Іван Гарамыкін2 гады 59 дзён
33Георгі Малянкоў1 год 338 дзён
34Пётар Валуеў1 год 287 дзён
35Васіль Левашоў1 год 266 дзён
36Барыс Шцюрмер286 дзён
37Яўген Прымакоў243 дні
38Віктар Зубкоў239 дзён7—8 мая 2008 г. — в. а. 7—8 мая 2012 г. — в. а.
39Валянцін Паўлаў226 дзён
40Барыс Ельцын222 дні6 лістапада 1991 г. — 15 чэрвеня 1992 г. кіраваў урадам у якасьці прэзыдэнта РФ
41Ягор Гайдар183 дніВ. а.
42Мікалай Салтыкоў162 дні
43Сяргей Кірыенка153 дні
44Іван Сілаеў124 дні24 жніўня — 20 верасьня 1991 г. (як кіраўнік Камітэта па апэратыўным кіраваньні народнай гаспадаркай СССР)
20 верасьня — 26 сьнежня 1991 г. (як старшыня Міжрэспубліканскага эканамічнага камітэта СССР)
45Георгі Львоў120 дзён
46Аляксандар Керанскі110 дзён
47Сяргей Сьцяпашын89 дзён
48Мікалай Галіцын63 дні
49Аляксандар Трэпаў47 дні
50Віктар Хрыстэнка10 дзёнВ. а.

Рэзыдэнцыі

  • Горкі-9
  • Рыўера-6

Глядзіце таксама

  • Урад Расейскай Фэдэрацыі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі