Страх

эмоцыя

Страх — адмоўнае пачуцьцё, якое ўзьнікае ў выніку пагрозы жыцьцю арганізма, асобе і яе каштоўнасьцям, ідэалам, мэтам і прынцыпам.

Дзіця ў стане страху

Утвораныя пры страху рэакцыі ёсьць стойкімі і захоўваюцца пры разуменьні іх бессэнсоўнасьці. Выхаваньне ўстойлівасьці да страху накіроўваюць на выпрацоўку ўменьня самавалоданьня. Разглядаецца ў якасьці галоўнай крыніцы нэўрозу ў нэафройдызьме[1].

Папярэджаньне

Дзеля прадухіленьня страху карысна адмовіцца ад самапрыгнёту за мінуўшчыну і самазагону ў трывогу за тое, што яшчэ не адбылося і можа ня здарыцца. Таксама варта ўмець атрымліваць асалоду ад сустрэчаў зь сябрамі і сузіраньняў прыроды. Сярод іншага, карысна аддаваць перавагу стаўленьню сям'і, сваякоў і сяброў перад грашовай выгадай. Пры гэтым, належыць пазьбягаць стасункаў зь людзьмі, ад размоваў зь якім становіцца горш, бо тыя абуджаюць няўпэўненасьць і штораз скардзяцца на няўдачы. Для падтрыманьня настрою варта чытаць жарты і глядзець камэдыі, а таксама прыбягаць да нацягнутай усьмешкі менавіта пры надыходзе адчаю, каб прагнаць змрочныя думкі. Урэшце, дапамагае адмова ад непасільных абавязкаў і самапрыманьне без патрабаваньня поўнай дасканаласьці[2].

Чыньнікі

Узьнікненьню страха спрыяюць жаданьне рабіць усё бездакорна правільна і адпавядаць усім агульнапрынятым правілам, а таксама дакучлівае параўнаньне ўласных дасягненьняў з дасягненьнямі іншых людзей. Таксама да страху вядуць патрабаваньні, што супярэчаць магчымасьцям і патрэбам чалавека, празьмерная чуласьць і ўнутраная ўспрымальнасьць. Сярод іншага, чыньнікамі страху служаць непасьлядоўнасьць ва ўказаньнях па выкананьні працы і ў выхаваньні, супярэчлівыя патрабаваньні на працы і ў навучаньні. Урэшце, застрашвае самаўладны спосаб выхаваньня ў сям'і[2].

Мэханізм

Пакутлівую і беспрадметную трывогу падмяняюць на страх, каб пазбавіцца ад неакрэсьленасьці, бо той зьвязаны з дакладнай акалічнасьцю, прадметам і падзеяй. Страх-заменьнік узрушвае, але ўскладняе сьвет ілюзіяў, пакуль застаецца прычына трывогі, якая ўзьдзейнічае прыгнятальна. Працяглы страх-заменьнік з часам пераўтвараецца ў: абрадавыя дзеяньні, аднабаковыя і замкнёныя захапленьні-самамэты, сыход у фантазіі. Пры адсутнасьці захадаў пераадоленьня можа перарасьці ў фобію[2].


Крыніцы