Стэфанас Цыцыпас

Стэфанас Цыцыпас (па-грэцку: Στέφανος Τσιτσιπάς, нар. 12 жніўня 1998, Атэны, Грэцыя) — грэскі тэнісіст, фіналіст Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі 2023 і Адкрытага чэмпіянату Францыі 2021 ў адзінкавым разрадзе, былая трэцяя ракетка сьвету.

Cтэфанас Цыцыпас
КраінаГрэцыя
Пражывае ўДубай, ААЭ
Нарадзіўся12 жніўня 1998(1998-08-12)[1] (25 гадоў)
Рост193
Вага90
Пачатак кар’еры2016
Працоўная рукаправая, бэкхэнд аднаручны
Прызавыя грошы26 412 294
Адзіночны разрад
Матчаў284—132(68.3%)
Тытулаў9
Найвышэйшы рэйтынг3 (9 жніўня 2021)
Турніры Вялікага шлему
Аўстраліяфінал (2023)
Францыяфінал (2021)
Ўімбэлдан4 раўнд (2018, 2023)
ЗША3 раўнд (2020, 2021)
Парны разрад
Матчаў31—54
Тытулаў1
Найвышэйшы рэйтынг64 (29 жніўня 2022)
Турніры Вялікага шлему ў пары
Аўстралія2 раўнд (2023)
Францыя1 раўнд (2023)
Ўімбэлдан1 раўнд (2018, 2021, 2023)
ЗША2 раўнд (2018)
Cтэфанас Цыцыпас у Вікісховішчы

Ранняе дзяцінства

Нарадзіўся ў Афінах 12 жніўня 1998 года ў сям’і Апосталаса Цыцыпаса і Юліі Апосталі (у дзяцінстве — Сальнікава). Маці Стэфанаса ў мінулым была радавай тэнісісткай і ўваходзіла ў топ-200, а таксама ўдзельнічала ў Кубку Фэдэрацый.Дзед па лініі маці таксама быў родам з Радавага Зьвязу і зьяўляўся прафесыянальным футбалістам.

Кар’ера

2017 год

Дэбютаваў на турнірах Вялікага шлема на Ралян Гарос 2017, дзе саступіў вэтэрану Іва Карлавічу з Харватыі ў першым коле спаборніцтваў. У кастрычніку добра выступіў на турніры ў Бэльгіі European Open. Будучы кваліфайярам дайшоў да паўфіналу. На шляху да паўфіналу ўзяў рэванш у Іва Карлавіча за паразу ўва Францыі, а таксама атрымаў сваю першую перамогу над гульцом з топ-10 Давыдам Гафэнам, які выступаў на дамашняй пляцоўцы й быў першым сеяным турніру.Гэты пасьпяховы выступ дазволіў Цыцыпасу падняцца ў першую сотню рэйтынгу АТП.

2018 год

На першым турніры Вялікага шлема склаў ракетку ўжо ў першым круге, дзе саступіў Дзянісу Шапавалаву з Канады у трох партыях.

На грунтовым турніры ў Барсэлёне выйшаў у свой першы фінал турніра сэрыі АТП 500. На шляху абгуляў трох гульцоў з топ-20, уключаючы аўстрыйца Дамініка Ціма. У фінале нічога ня змог супрацьпаставіць Рафаэлю Надалю — 2-6 1-6. Дзякуючы гэтаму выступу ўвайшоў у топ-50.На Адкрытым чэмпіянаце Францыі прайшоў першы раўнд, але ў другім саступіў будучаму фіналісту Дамініку Ціму.

На Ўімбэлдане ўпершыню за кар’еру ўвайшоў у лік сеяных і атрымаў 31-шы нумар пасеву. Змог дайсьці да 4 кола, на шляху перамог Грэгуара Барэрэ, Джарэда Дональдсана і Томаса Фабіяна. У 4 раўндзе саступіў амэрыканцу Джону Ізнэру у трох партыях — 4-6 86-7 46-7.

Пасьпяхова выступіў на амэрыканскай сэрыі турніраў на хардзе.Выйшаў у паўфінал Вашынгтону, а таксама дайшоў да фіналу спаборніцтваў на Роджэрс Кап у Канадзе. Абгуляў чатырох прадстаўнікоў топ-10, уключаючы перамогі над Дамінікам Цімам у другім коле 6-3 7-66, Новакам Джокавічам у трэцім 6-3 56-7 6-3, Аляксандрам Зьверавым у чвэрцьфінале 3-6 7-611 6-4, Кэвінам Андэрсанам у паўфінале 46-7 6-4 7-67. У фінале турніру атрымаў паразу ад першай ракеткі сьвету Рафаэля Надаля 2-6 46-7.

На Адкрытым чэмпіянаце ЗША саступіў у другім раўндзе расейцу Даніілу Мядзьведзеву, будучы 15-м сеяным турніру.

У кастрычніку 2018 перамог на турніры ў Стакгольме, пераадолеўшы супраціў Фабія Фаніні і Эрнэста Гулбіса. Напрыканцы сязону заваяваў тытул на турніры Next Gen ATP Finals і быў названы самым прагрэсуючым гульцом АТП у сязоне.

2019 год

На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі 2019 змог прайсьці да паўфіналу. Па ходу турніра змог выбіць свайго куміра Роджэра Фэдэрэра ў чацьвёртым коле спаборніцтваў. У паўфінале йзноў саступіў Рафаэлю Надалю. У лютым заваяваў свой другі тытул у кар’ере — 2019 Open 13 Provence. На наступным тыдні дайшоў да фінала ў Дубаі, дзе паразу Стэфанасу нанес Роджэр Фэдэрэр. Гэты посьпех дазволіў Цыцыпасу прарвацца ў першую дзясятку рэйтынгу.

На грунтовым турніры ў Эштарыле здабыў тытул. Праз тыдзень дайшоў да фіналу турніра сэрыі Мастэрс 1000 у Мадрыдзе, дзе перамог Зьверава і Надаля, але саступіў Новаку Джокавічу.Ралян Гарос скончыў на стадыі 4 раўнда, дзе саступіў былому чэмпіёну Станісласу Ваўрынке ў пяці сэтах.

На Ўімбэлдане і US Open скончыў свой выступ ужо ў першым раўндзе, атрымаўшы паразу ад Томаса Фабіяна і Андрэя Рублёва. Але гэтыя няўдачы не памяшалі Стэфанасу кваліфікавацца на выніковы турнір ATP Finals. У групавых спаборніцтвах перамог Зьверава і Мядзьведзева, саступіў Надалю. Гэта не перашкодзіла Цыцыпасу выйсьці ў паўфінал турніра, дзе ён разабраўся з Роджэрам Фэдэрэрам і выйшаў у фінал.У фінале яго супэрнікам быў Дамінік Цім з Аўстрыі. Стэфанас аддаў першы сэт на тай-брэйку, але ўзяў наступныя две партыі і стаў пераможцай турніру 66-7 6-2 7-64.Скончыў сязон на шостым месцы рэйтынгу.

2020 год

На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі дайшоў толькі да 3 раўнда, дзе саступіў Мілашу Раонічу з Канады. Узяў тытул на турніры ў Марсэлі.

Таксама ў трэцім раўндзе саступіў на Адкрытым чэмпіянаце ЗША, дзе сустркаўся з харватам Борнай Чорычам.

Адкрыты чэмпіянат Францыі быў пасьпяховым для грэка. Яму ўдалося дасягнуць паўфінала турніра. У першым коле адгуляўся з ліку 0-2 па партыях з Хуамэ Мунарам 4-6 2-6 6-1 6-4 6-4, у наступных 4 раўндах не аддаў ні сэта Пабло Куэвасу, Аляжу Бэдэнэ, Грыгору Дымітраву і Андрэю Рублёву перад тым, як саступіць першаму сеянаму Новаку Джокавічу ў пяці сэтах 3-6 2-6 7-5 6-4 1-6.

2021 год

Цыцыпас на Аўстраліян Оўпэн

Аўстраліян Оўпэн пачаў з праходу ў паўфінал. На сваім шляху адолеў Жыля Сымона 6-1 6-2 6-1, Танасі Какінакіса 56-7 6-4 6-1 56-7 6-4, Мікаэла Імэра 6-4 6-1 6-1. Італьянец Матэа Берэціні зьняўся з матчу чацьвёртага раўнда і Стэфанас без барацьбы прайшоў у чвэрцьфінал, дзе яго супэрнікам стаў Рафаэль Надаль. Пасьля паражэньня ў першых 2 сэтах Цыцыпас здолеў перамагчы ў наступных 3 партыях — 3-6 2-6 7-64 6-4 7-5. Ён стаў толькі другім гульцом пасьля Фабія Фаніні, які змог перайграць Надаля пасьля ліку 0-2 па сэтах. У паўфінале ня змог нічога супрацьпаставіць Даніілу Мядзьведзеву 4-6 2-6 5-7.

Вонкавыя спасылкі