Сэрхіё Рамас

гішпанскі футбаліст

Сэрхіё Рамас Гарсія (па-гішпанску: Sergio Ramos García; нарадзіўся 30 сакавіка 1986 году, Камас, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст клюбу «Сэвільля» і зборнай Гішпаніі. Гуляе на пазыцыі правага ці цэнтральнага абаронцы.

Сэрхіё Рамас
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся30 сакавіка 1986(1986-03-30)[1][2][3] (38 гадоў)
Рост184 см[4]
Вага82 кг[4]
Пазыцыяцэнтральны абаронца
Клюбная інфармацыя
КлюбСэвільля
Нумар4
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
2002—2003
2003—2005
2005—2021
2021—2023
2023—
Сэвільля 2
Сэвільля
Рэал Мадрыд
Пары Сэн-Жэрмэн
Сэвільля
26 (2)
39 (2)
469 (72)
45 (4)
18 (2)
Зборныя
2005—Гішпанія180 (23)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
11 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
31 сакавіка 2021.

Кар’ера

«Сэвільля»

Ва ўзросьце 14 гадоў Сэрхіё прыбыў на прагляд у «Сэвільлю», дзе добра паказаў сябе. Неўзабаве пачаў выступаць за юнацкія каманды гэтага клюбу. У сэзоне 2002—2003 гадоў правёў адзін матч за рэзэрвовую каманду «Сэвільлі» ў другім дывізіёне чэмпіянату Гішпаніі. У сэзоне 2003—2004 гадоў Рамас стаў гульцом асноўнага складу дубля, прыняўшы ўдзел у 25 матчах і забіўшы адзін мяч.

У пачатку 2004 году тагачасны галоўны трэнэр «Сэвільлі» Хаакін Капарас перавёў Рамаса ў асноўны склад. 1 лютага 2004 году Рамас дэбютаваў у Прымэры ў матчы супраць «Дэпартыва Ля-Каруньня» (0:1). Улетку таго ж году Сэрхіё стаў чэмпіёнам Эўропы ў складзе юнацкай зборнай Гішпаніі для гульцоў не старэйшых за 19 гадоў. У сэзоне 2004—2005 гадоў Сэрхіё правёў у Ля-Лязе 31 матч і забіў 2 мячы, таксама ён гуляў у Кубку УЭФА, у прыватнасьці сустракаўся зь пецярбурскім «Зэнітам». У канцы сэзону Сэрхіё быў прызнаны гульцом-адкрыцьцём чэмпіянату.

26 сакавіка 2005 году Рамас дэбютаваў у складзе зборнай Гішпаніі, выйшаўшы на замену ў паядынку супраць зборнай Кітаю (3:0) ва ўзросьце 18 гадоў. Сэрхіё стаў першым футбалістам з 1941 году, які гуляў за зборную Гішпаніі ў такім юным узросьце: раней гэтага дамогся брамнік Хуан Акуньня. Празь некаторы час Сэрхіё трапіў у стартавы склад на адборачны матч чэмпіянату сьвету 2006 году супраць зборнай Сэрбіі і Чарнагорыі. З тых часоў ён стаў асноўным абаронцам каманды Люіса Арагонэса.

«Рэал»

Летам 2005 году мадрыдзкі «Рэал» набыў Рамаса за 27 мільёнаў эўра. «Барсэлёна» й «Манчэстэр Юнайтэд» таксама жадалі бачыць гульца ў сваім складзе. Крыху менш, чым праз год пасьля ЧС-2006, Сэрхіё набыў першы буйны тытул у кар’еры, стаўшы ў складзе «Рэалу» чэмпіёнам Гішпаніі. У адборачным турніры Эўра-2008 Рамас прыняў удзел у 11 з 12 матчаў і забіў 2 голы.

Дасягненьні

«Рэал»:

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

Гішпанія:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі