Пары Сэн-Жэрмэн Парыж

францускі футбольны клюб з Парыжу

«Пары Сэн-Жэрмэн» (па-француску: Paris Saint-Germain) — францускі футбольны клюб з гораду Парыж. Заснаваны ў 1970 годзе. Васміразовы чэмпіён Францыі (1986, 1994, 2013, 2014, 2015, 2016, 2018, 2019), 12-разовы ўладальнік Кубка Францыі, васьміразовы ўладальнік Кубка францускай лігі і васьміразовы ўладальнік Супэркубка Францыі. Уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў (1996).

Пары Сэн-Жэрмэн
Поўная назваParis Saint-Germain Football Club
Заснаваны12 жніўня 1970
ГорадПарыж, Францыя
СтадыёнПарк-дэ-Прэнс
Умяшчальнасьць: 47 929
ПрэзыдэнтНасэр аль-Хэлайфі[d]
КіраўнікQatar Sports Investments[d]
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатЛіга 1
 · 2022—20231 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
psg.fr (фр.)​ (анг.)

У 1991 годзе клюб быў набыты каналам францускага тэлебачаньня — Canal+, але з прычыны аддзяленьня спартовага падразьдзяленьня, у 2006 годзе «ПСЖ» быў набыты двума інвэстыцыйнымі фондамі: «Калонія Кэпітал» з ЗША, «Батлер Капіталь» з Францыі й амэрыканскім банкам — «Морган Стэнлі». 30 чэрвеня 2009 году «Калонія Капітал» выкупіў частку «Морган Стэнлі» й стаў акцыянэрам, які валодае большай часткай акцыяў.

31 траўня 2011 году фонд «Катар Спорт Інвэстмэнтс» выкупіў 70% акцыяў «ПСЖ». Катарцам прыйшлося паўгоду весьці перамовы аб угодзе, уключаючы атрыманьне ўхваленьня дзейнага прэзыдэнта Францыі.

Гісторыя

Першыя гады

Крыза сталічнага футболу ў Францыі прывяла гарадзкія ўлады й шэраг уплывовых энтузіястаў да думкі аб стварэньні новага футбольнага клюбу ў Парыжы, на зьмену некалі прыстойным камандам «Расінг» і «Стад Франсэ». Лёсавызначальнае рашэньне было прынята 20 траўня 1970 году, і ўжо 12 жніўня таго ж году адбылося зьліцьцё адмыслова створанага клюбу «Парыж» з камандай «Стад Сэн-Жэрмэн» (франц. Stade Saint-Germain) з прыгараду Парыжу. «Стад Сэн-Жэрмэн», які існаваў з 1904 году, у той год выйшаў з трэцяга францускага дывізіёну ў другі. Новы футбольны клюб «Пары Сэн-Жэрмэн» узначалілі Гі Крэсан і П’ер-Эт’ен Гюё. Па выніках сэзону 1970—1971 гадоў «ПСЖ» зь першай жа спробы выйшаў у найвышэйшы дывізіён разам з «Манака» і «Лілем». Аднак справы ў эліце ў «Пары Сэн-Жэрмэн» пайшлі не зусім удала. У сэзоне 1971—1972 гадоў клюб заняў 16 месца, прычым да канца сэзону рушыла ўсьлед фінансавая крыза й зьвязаныя зь ёй рознагалосьсі ў кіраўніцтве, якія прывялі да хуткага падзелу клюбу на «Парыж» і «Пары Сэн-Жэрмэн». Вось толькі «Парыж» застаўся ў найвышэйшым дывізіёне, а «ПСЖ» стаў аматарскай камандай, і быў адпраўлены назад у трэці дывізіён. Ізноў клюб адразу падняўся вышэй, а ў наступным сэзоне 1973—1974 гадоў дайшоў да 1/4 фіналу Кубка Францыі, паралельна выканаўшы асноўную задачу: ПСЖ вярнуўся ў эліту й больш яе ніколі не пакідае. Хоць у далейшым тройчы паўставала сытуацыя пагрозы вылету.

1974—1978

Клюб паступова набіраў магутнасьць. Аднак правальваліся спробы па запрашэньні вядомых футбалістаў. Так Пэле не гарэў жаданьнем гуляць за эўрапейскі клюб, «Барсэлёна» не адпусьціла ў Парыж Ёгана Кройфа, а асабісты фінансавы апэтыт Франца Бэкенбаўэра астудзіў цікавасьць да яго з боку парыскага кіраўніцтва. Пэрыяд запомніўся зьяўленьнем у камандзе шэрагу па-сапраўднаму гістарычных для клюбу гульцоў. У 1974 годзе з «Сэдану» быў набыты альжырэц Мустафа Далеб, які правёў у клюбе наступныя дзесяць гадоў, і такім жа стажам зь ім можа пацягацца толькі выхаванец клюбу Эрык Рэно. З 1975 году на поле зьяўляецца выхаванец клюбу, абаронца Жан-Марк Піляржэ, чый лёс будзе зьвязаны з роднай камандай рэкордныя чатырнацаць гадоў — да 1989 году. Вэтэран «Бэнфікі» партугалец Умбэрту Каэлью правёў у складзе парыжанаў два сэзоны, пакуль яго не зьмяніў у 1977 годзе такі ж вопытны гулец апорнай зоны «Сэнт-Эт’ену» Жан-Мішэль Лярке. Тады ж, у 1977 годзе, з «Рэймсу» быў набыты аргентынскі нападнік Карляс Арманда Б’янкі. Паўфінал Кубка Францыі 1975 году парыжане прайгралі. Нічога больш прыкметнага ў пляне спартовых дасягненьняў зь імі на той момант ня здарылася. Скандал з падвойнымі квіткамі на стадыён сканчаецца пакараньнем у двухгадовую забарону на ўдзел у эўрапейскіх кубкавых турнірах, і вымушанай зьменай уладальніка прэзыдэнцкага крэсла. Даніель Эштэр сышоў у адстаўку, і са студзеня 1978 году «Пары Сэн-Жэрмэн» на цэлых 13 гадоў узначаліў Франсіс Барэльлі.

Дасягненьні

Склад

Актуальны на 11 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
1 БрКейляр Навас1986
2 АбАшраф Гакімі1998
3 АбПрэснэль Кімпэмбэ1995
4 ПАМануэль Угартэ2001
5 АбМаркіньюс (капітан)1994
7 НапКіліян Мбапэ1998
8 ПАФабіян Руіс1996
9 НапГансалу Рамуш (ар. Бэнфіка)2001
10 НапУсман Дэмбэле1997
11 НапМарка Асэнсіё1996
15 ПАДанілу Пэрэйра1991
16 БрСэрхіё Рыка1993
17 ПАВітар Фэрэйра2000
19 ПАЛі Ган-Ін2001
21 АбЛюкас Эрнандэс1996
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
23 НапРандаль Калё1998
25 АбНуну Мэндыш2002
26 АбНардзі Мюкіеле1997
28 ПАКарляс Салер1997
29 НапБрадлі Баркаля2002
30 БрАляксандар Лётэлье1990
33 ПАВарэн Заір-Эмры2006
35 АбЛукас Бэралду2003
37 АбМілан Шкрыняр1995
38 ПАЭтан Мбапэ2006
41 ПАСэні Маюлю2006
80 БрАрнаў Тэнас2001
97 АбЛевэн Кюрзава1992
99 БрДжанлюіджы Данарума1999

Вонкавыя спасылкі