Перайсьці да зьместу

Фінал Кубка Лібэртадорэс 2019 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фінальны матч Кубка Лібэртадорэс 2019 году праходзіў у Ліме на стадыёне «Манумэнталь»[1][2], дзе сустракаліся паміж сабой бразыльскі «Фламэнгу» і дзейны на той час чэмпіён аргентынскі «Рывэр Плэйт». Гэта быў 60-ы фінал у гісторыі Кубка Лібэртадорэс, найвышэйшага кантынэнтальнага футбольнага турніру Паўднёвай Амэрыцы, які ладзіцца арганізацыяй КОНМЭБОЛ[3]. Матч быў згуляны 23 лістапада 2019 году, ён быў першым фіналам турніру, які быў праведзены як адзіны матч на нэўтральнай пляцоўцы, абранай загадзя, замяніўшы ранейшы фармат, калі фіналісты праводзілі дома і ў гасьцёх.

Стадыёнрэдагаваць крыніцу

Матч праходзіў на стадыёне «Манумэнталь» у Ліме, Пэру. Першапачаткова плянавалася было правесьці матч на Нацыянальным стадыёне ў Сант’яга-дэ-Чылі, але праз пратэсты, якія выбухнулі ў краіне, матч прыйшлося перанесьці ў Пэру. Гэта быў першы фінал, які быў згуляны як адзіночны матч на нэўтральным месцы, абраным загадзя, замяніўшы фармат хатняга і гасьцявога матчу, які выкарыстоўваўся з 1960 па 2018 гады[4]. Акрамя таго, гэта быў чацьверты фінал Кубка Лібэртадорэс, які праходзіў у Ліме, пасьля розыгрышаў 1971, 1972 і 1997 гадоў. Пры гэтым усе папярэднія матчы праходзілі на Нацыянальным стадыёне[5].

Толькі 23 лютага 2018 году КОНМЭБОЛ змог пацьвердзіць, што фінал 2019 году пройдзе як адзіны матч на загадзя абранай пляцоўцы[6]. 11 чэрвеня 2018 году было вырашана прызначыць дату матчу на 23 лістапада 2019 году[1]. Зважаючы на тое, што аргентынскія і бразыльскія гарады былі выключаныя арганізацыяй зь сьпісу местаў правядзеньня фіналаў[7], тры нацыянальныя асацыяцыі афіцыйна заявілі аб зацікаўленасьці ў правядзеньні фіналу[8]. Акрамя вышэйзгаданых Лімы і Сант’яга-дэ-Чылі, фінальны матч турніру намагаўся перахапіць Мантэвідэо, аднак горад у выніку быў выключаны.

Матчрэдагаваць крыніцу

«Рывэр Плэйт» пачаў матч з схемай 2-3-3-2, што дазволіла ім дамінаваць у цэнтры поля. Гэтая тактыка прынесла ім першы трапны стрэл, калі Рафаэль Сантас Барэ улучыў мяч у браму бразыльцаў на 14-й хвіліне з накіду Ігнасьё Фэрнандэса. Яшчэ ў першай палове гульні «Рывэр Плэйт» меў шмат шанцаў на другі гол, аднак Барэ і Нікаляс дэ ля Крус не скарысталіся сваімі момантамі, гэтак жа як і Эсэк’ель Палясіяс. Першы тайм гэтак і скончыўся зь лікам 1:0 на карысьць дружыны з Буэнас-Айрэса[9][10].

«Рывэр Плэйт» працягваў дамінаваць у пачатку другой паловы. Аднак «Фламэнгу» пакрысе наладзіў гульню ў контранападзе, то бок Габрыел Барбоса і Эвэртан Рыбэйру ледзь не адзначыліся галамі. Пасьля таго, як на пляцоўцы зьявіўся Дыегу, матч цалкам перавярнуўся і бразыльцы адразу займелі колькі момантаў. За адну хвіліну да заканчэньня асноўнага часу ў адным з чарговых контранаступаў Габрыел Барбоса пасьпяхова ўлучыў мяч у браму «Рывэр Плэйту». Ужо праз тры хвіліны пасьля далёкага пасу з сваёй паловы поля Дыега здолеў вывесьці Барбосу да брамы суперніка, што скончылася другім голам нападніка. У выніку такога эмацыйнага заканчэньня Палясіяс і Барбоса былі выдаленыя з пляцоўкі пасьля неспартовых паводзінаў.

23 лістапада 2019
15:00 (UTC-5)
Фламэнгу2:1Рывэр ПлэйтМанумэнталь, Ліма
Гледачоў: 78 573
Судзьдзя: Рабэрта Табар (Чылі)
Барбоса Забіў на 89-й хвіліне 89', Забіў на хвіліне 90+2'СправаздачаБарэ Забіў на 14-й хвіліне 14'
1Дыегу Алвэс
18Рафіньня Папярэджаны на 79 хвіліне 79'
3Радрыгу Каю
24Паблё Мары Папярэджаны на 54 хвіліне 54'
21Філіпэ Луіс
5Віліян Аран Заменены 85'
15Жэрсан Заменены 65'
7Эвэртан Рыбэйру (капітан)
14Джорджыян Дэ Араскаэта Заменены 90+2'
27Бруну Энрыке
9Габрыел Барбоса Забіў на 89-й хвіліне 89', Забіў на хвіліне 90+2', Папярэджаны after 90+2'Выдалены на 90+5' 90+2', 90+5'
Запасныя:
12Сэсар
2Радынэй
4Радолфу
6Рэнэ
26Матэўс Тулер
10Дыегу Выйшаў на замену 65'
13Вінісіюс Соўза
19Рэйнэр
25Робэрт Пірыс Выйшаў на замену 90+2'
11Вітыньню Выйшаў на замену 85'
20Лінкальн
28Арлянда Бэрыё
Галоўны трэнэр:
Жоржы Жэзуш
1Франка Армані
29Гансалё Мантыель
28Люкас Куарта
22Хавіер Піноля (капітан)
20Мільтан Каска Папярэджаны на 29 хвіліне 29' Заменены 76'
24Энса Пэрэс Папярэджаны на 70 хвіліне 70'
26Ігнасьё Фэрнандэс Заменены 68'
15Эсэк’ель Палясіяс Выдалены на 90+5' 90+5'
11Нікаляс дэ ля Крус
19Рафаэль Сантас Барэ Забіў на 14-й хвіліне 14' Заменены 74'
7Матыяс Суарэс Папярэджаны на 45+1 хвіліне 45+1'
Запасныя:
14Хэрман Люкс
25Энрыке Балёньня
2Робэрт Рохас
4Фабрысьё Анхілеры
6Паўлё Дыяс Выйшаў на замену 76'
5Бруна Сукуліні
10Хуан Кінтэра
21Крыстыян Фэрэйра
23Леанарда Понсьё
9Хуліян Альварэс Выйшаў на замену 68'
27Люкас Прата Выйшаў на замену 74'
30Ігнасьё Скока
Галоўны трэнэр:
Марсэлё Гальярда

Крыніцырэдагаваць крыніцу

Вонкавыя спасылкірэдагаваць крыніцу

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаВікіпэдыя:ФорумСпэцыяльныя:Апошнія зьменыКарлес ПудждэмонЮрай ЦінтулаЯўгенія ЯнішчыцСпэцыяльныя:ПошукВікіпэдыя:Пра ВікіпэдыюПрыназоўнікІван ЧыгрынаўВікіпэдыя:Адмова ад адказнасьціБеларусьДругая сусьветная вайнаШаблён:Пісьменьнікі і паэты Беларусі/СучасныяВікіпэдыя:Пошук па катэгорыяхВікіпэдыяАлег ЖданЎАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіВікіпэдыя:Абраныя артыкулыВікіпэдыя:Паведамленьні пра памылкіЖывіляПошукавая аптымізацыяДапамога:ЗьместІмёны ліцьвінаўІгар СідарукМіраслаў ЛазоўскіГутаркі ўдзельніка:RiwaiНазоўнік16 траўняФранц БайрасСьпіс гарадоў БеларусіАлесь СавіцкіІсьляндзкі коньЗямля пад белымі крыламіВікіпэдыя:Як зарэгістраваццаВікіпэдыя:СуполкаБісэксуальная парнаграфіяУдзельнік:Riwai