Фламэнгу Рыю-дэ-Жанэйру

«Фламэ́нгу» (па-партугальску: Clube de Regatas do Flamengo) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Рыю-дэ-Жанэйру. Быў заснаваны ў 1895 годзе як вясьлярскі клюб і згуляў свой першы афіцыйны матч у 1912 годзе. Традыцыйнымі для «Фламэнгу» ёсьць чырвона-чорныя паласатыя кашулі зь белымі шортамі, а таксама чырвона-чорныя паласатыя шкарпэткі. Свае хатнія матчы «Фламэнгу», як правіла, праводзіць на стадыёне Маракана, які таксама зьяўляецца нацыянальным стадыёнам зборнай Бразыліі. «Фламэнгу» зарэкамэндаваў сябе як адзін з самых пасьпяховых спартовых клюбаў Бразыліі ў XX стагодзьдзі, атрымаўшы шэраг перамог у Лізе Карыёка, галоўным спаборніцтве штату Рыю-дэ-Жанэйру. Пасьля стварэньня чэмпіянату Бразыліі ў 1959 годзе «Фламэнгу» працягваў пасьпяховыя выступы, ня толькі на ўзроўні штату, але і на нацыянальным узроўні. У 1981 і 2019 гадох клюб станавіўся ўладальнікам Кубку Лібэртадорэс, галоўным клюбым першынстве Паўднёвай Амэрыцы. У 1981 годзе «Фламэнгу» стаў уладальнікам Міжкантынэнтальнага кубку, калі з буйным лікам атрымаў перамогу над ангельскім «Лівэрпулам» зь лікам 3:0. Галоўную ролю ў той перамозе згуляў легендарны гулец клюбу Зыку. Прынцыповымі супернікамі клюбу ёсьць іншыя клюбы з Рыю-дэ-Жанэйру, як то «Флумінэнсі», «Батафогу» і «Вашку да Гама».

Фламэнгу
Поўная назваClube de Regatas do Flamengo
Заснаваны1895
ГорадРыю-дэ-Жанэйру, Бразылія
СтадыёнМаракана
Умяшчальнасьць: 78 838
ПрэзыдэнтРадолфу Ландым[d][1]
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатСэрыя A
 · 20234 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
flamengo.com.br (парт.)​ (анг.)

«Фламэнгу» ёсьць самым папулярным клюбам у Бразыліі, які налічвае больш за 30 мільёнаў прыхільнікаў на 2018 год[2]. Па стане на 2017 год «Фламэнгу» быў самым заможным футбольным клюбам Бразыліі з гадавым прыбыткам у 163,04 млн эўра[3], а ацэначны кошт клюбу складаў больш за 425,21 млн эўра[4].

Дасягненьні

1980, 1982, 1983, 1992, 2009, 2019, 2020
  • Кубак Бразыліі: 4
1990, 2006, 2013, 2022
  • Супэркубак Бразыліі: 2
2020, 2021
  • Чэмпіён штату Рыю-дэ-Жанэйру: 38
1914, 1915, 1920, 1921, 1925, 1927, 1939, 1942, 1943, 1944,
1953, 1954, 1955, 1963, 1965, 1972, 1974, 1978, 1979 (адмысловы), 1979,
1981, 1986, 1991, 1996, 1999, 2000, 2001, 2004, 2007, 2008,
2009, 2011, 2014, 2017, 2019, 2020, 2021, 2024
  • Турнір Рыю-Сан-Паўлу: 1
1961
1981, 2019
  • Міжкантынэнтальны кубак: 1
1981
  • Рэкопа Паўднёвай Амэрыкі: 1
2020
  • Кубак Мэркасур: 1
1999

Склад

Актуальны на 15 красавіка 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
1 БрАгустын Росі1995
2 АбГільерма Варэля1993
3 АбЛеў Ортыс1996
4 АбЛеў Пэрэйра1996
5 ПАЭрык Пульгар1994
6 АбАйртан Лукас1997
7 НапЛуіс Араужу1996
9 НапПэдру1997
10 НапГабрыел Барбоса1996
11 НапЭвэртан Саарэс1996
12 НапКарліньюс1997
14 ПАДжорджыян Дэ Араскаэта1994
15 АбФабрысію Бруну1996
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
17 АбМатыяс Віньня1997
18 ПАНікаляс дэ ля Крус1997
19 ПАЛоран2006
20 ПАЖэрсан (капітан)1997
20 НапМатэўс Гансалвэс2005
21 ПААлан Радрыгес1997
23 АбДавід Луіс1987
25 БрМатэўс Куньня2001
27 НапБруну Энрыке1990
29 ПАВіктар Уга2004
33 АбКлейтан2003
43 АбВэсьлі Франса2003
48 ПАІгар Жэзус2003

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі