Царства Польскае

дзяржаўнае ўтварэньне ў складзе Расейскай імпэрыі ў 1815—1917 роках

Ца́рства По́льскае (Польскае каралеўства, Кангрэсавая Польшча, «кангрэсоўка», па-расейску: Царство Польское, па-польску: Królestwo Polskie, Królestwo Kongresowe, Kongresówka, Carstwo Polskie) — залежная тэрыторыя ў Эўропе, якая знаходзілася ў вуніі з Расейскай імпэрыяй з 1815 па 1831 гады. У 1831 г., пасля паразы Лістападаўскага паўстання, Царства Польскае было непасрэдна ўключана ў склад Расейскай імпэрый ў яе складзе. У 1864 годзе, пасьля паразы Студзеньскага паўстаньня, расейскі цар пазбавіў Каралеўства Польскае слядоў аўтаноміі, таму край стаў звычайнай тэрыторыяй Расейскай імпэрый і атрымаў назву «Прывісьлянскі край».

Царства Польскае
Царство Польское, Królestwo Polskie
Сьцяг Царства ПольскагаГерб Царства Польскага
СьцягГерб
Месцазнаходжаньне Царства Польскага
Афіцыйная моварасейская, польская
СталіцаВаршава
Форма кіраваньня
Плошча
 • агульная

127 тыс. км²
Насельніцтва
 • агульнае (1816)

2, 7 млн чал


Пасьля Венскага кангрэса Расея атрымала Царства Польскае, Прусія — Вялікае герцагства Пазнанскае, Аўстрыя — Галіччыну.

Ад гэтага кангрэсу ўтвораныя неафіцыйныя назвы тэрыторыі «кангрэсавая Польшча» (па-польску: Królestwo Kongresowe) і «кангрэсоўка» (па-польску: Kongresówka).

Разьмяшчэньне

Царства Польскае займала цэнтральную частку Польшчы: Варшава, Лодзь, Каліш, Сувалкі. Плошча 127 тыс. км², насельніцтва 2, 7 млн чал. (1816).

Адміністрацыйны падзел

Губэрнягубэрнскі горадПляц, тыс. км²Насельніцтва, тыс. чал.,1905
Варшаўская губэрняВаршава17,62233
Каліская губэрняКаліш11,3964
Кялецкая губэрняКельцы10,2899
Ломжынская губэрняЛомжа10,6645
Люблінская губэрняЛюблін16,91341
Пётркоўская губэрняПётркаў12,21640
Плоцкая губэрняПлоцк9,4613
Радамская губэрняРадам12,4917
Сядлецкая губэрняСедльцы14,3894
Сувалцкая губэрняСувалкі12,4629
Царства Польскае ў 1831 годзе

Палітыка

Польшча была зьвязаная з Расеяй асабістай уніяй. Главой дзяржавы быў Цар Польскі (польск. Król Polski, Car Polski). Царамі Польскімі ў гэты пэрыяд станавіліся імпэратары Расеі. Першапачаткова меркавалася, што для таго, каб заняць польскі трон, яны абавязкова павінны каранавацца ў Варшаве, аднак у рэальнасьці гэта зрабіў толькі Мікалай I у 1829 годзе. У 1831 г. Царства Польскае было ўключана непасрэдна ў Расійскую дзяржаву на аснове аўтаноміі.

Аўтаномія і любыя сляды незалежнасці Каралеўства Польскага былі скасаваныя ў 1864 годзе, калі край быў ужо рэгулярнай часткай Расійскай дзяржавы і была створана другая назва «Прывіслянскі край». У 1867 г. было зацьверджана Палажэньне аб губэрнскім і павятовым кіраваньні, у адпаведнасьці зь якім Царства Польскае было падзеленае на 10 губэрняў па тыпе расейскіх. У 1866—1871 гг. былі скасаваныя адзіныя органы кіраваньня Польшчай — Дзяржаўная рада, Адміністрацыйная рада, урадавыя камісіі і Выканаўчы камітэт. Польскае каралеўства як аўтаномная дзяржаўная адзінка фактычна перастала існаваць, ператварыўшыся ў Прывісьлінскі край, які складаўся з уніфікаваных па расейскім узоры губэрняў. Аналягічныя мерапрыемствы праводзіліся і ў сфэры заканадаўства: у 1866 г. на Польшчу было распаўсюджанае дзеяньне расейскага крымінальнага кодэксу, у 1875 г. судаводзтва было перакладзена на расейскую мову.

Сталіца — Варшава.

Царства Польскае ў 1861 годзе
Царства Польскае ў 1896 годзе

Намесьнікі Царства Польскага

Царства Польскае і Беларусь

У Сувалцкую губэрню ўваходзілі паўночна-заходнія землі сёньняшняга Гарадзенскага раёну Беларусі (г. зв. Сапоцкіншчына).

Гэта абумовіла адрознасьць ад агульнабеларускага ў разьвіцьці гэтай тэрыторыі. Гэтак, напраклад, уніяцтва было тут скасавана толькі ў 1870-х, а большасьці жыхароў, не жадаючы пераходзіць у праваслаўе, выбрала пасьля 1905 году рыма-каталіцтва.