Царства Польскае

Частка Польшчы, якая ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі (1815-1918)

Царства Польскае (польск.: Królestwo Polskie) — дзяржаўнае ўтварэнне ў Цэнтральнай Еўропе, якое было ў асабістай уніі з Расійскай імперыяй у 1815—1830 гадах. У 1831 годзе пасля паразы Лістападаўскага паўстання Царства Польскае непасрэдна ўключана ў склад Расійскай імперыі. У 1864 годзе, пасля паразы Студзеньскага паўстання, расійскі імператар пазбавіў Каралеўства Польскае слядоў аўтаноміі, край стаў звычайнай тэрыторыяй Расіі пад назвай «Прывіслянскі край».

Асабістая унія, генерал-губернатарства Расійскай імперыі, з 1831 года ў складзе Расійскай імперыі як аўтаномная адзінка, з 1864 года ў складзе Расійскай імперыі без аўтаноміі
Царства Польскае
польск.: Królestwo Polskie
ГербСцяг
ГербСцяг
Гімн: Pieśń narodowa za pomyślność króla[d]
< 
 >
1815 — 1915

СталіцаВаршава
Мова(ы)польская мова, руская мова
Афіцыйная моваруская і польская
Рэлігіякаталіцызм
Грашовая адзінкаPolish rubel[d]
Плошча127 тыс. км² (1816)
Насельніцтва2,7 млн чал. (1816 год)
Форма кіраванняасабістая унія
ДынастыяРаманавы
Цар
 • 18151825Аляксандр I
 • 18251855Мікалай I
 • 18551881Аляксандр II
 • 18811894Аляксандр III
 • 18941917Мікалай II
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пасля Венскага кангрэса, які замацаваў вынікі Напалеонаўскіх войнаў, Расія атрымала Царства Польскае, Прусія — Вялікае княства Пазнаньскае, Аўстрыя — Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі. Царства Польскае займала цэнтральную частку Польшчы: Варшава, Лодзь, Каліш, Сувалкі. Плошча 127 тыс. км², насельніцтва 2,7 млн чал. (1816), 9,5 млн чал (1897).

Кіраўніком дзяржавы быў кароль Польшчы. Каралямі Польшчы ў гэты перыяд станавіліся імператары Расіі, але, каб заняць польскі каралеўскі сталец, яны павінны былі каранавацца ў Варшаве. На справе, толькі Мікалай I зрабіў гэта ў 1829 годзе.

Зноскі

Гл. таксама

Літаратура