Цэнзура

здушэньне свабоды слова ці іншага волевыяўленьня

Цэнзу́ра (па-лацінску: censura) — кантроль улады зьмета і распаўсюду інфармацыя, друку, музычных, сцэнічных і мастацкіх твораў, кіно і фота твораў, перадач радыё і тэлебачаньня, вэб-сайтаў і парталаў, у некаторых выпадках таксама прыватнага ліставаньня, з мэтаю абмежаваньня ці недапушчэньня распаўсюду ідэяў і зьвестак, якія прызнаюцца гэтаю ўладаю шкоднымі ці непажаданымі[1]. Адным зь першых вядомых прыкладаў цэнзуры быў судовы вырак да пакараньня сьмерцю старажытнагрэцкага філёзафа Сакрата ў 399 годзе да Нараджэньня Хрыстова, які якраз асуджальна ставіўся да цэнзуры.

Адцэнзураваная газэта
Цэнзура
Цэнзура паводле краінаў
Паводле галінаў
Цэнзураваньне Інтэрнэту
Забароненыя кнігі
Спаленыя кнігі
Паводле мэтадаў
Самацэнзура
Глушэньне
рэд · пр · разм

Рэлігія

Забарона і публічнае зьнішчэньне ератычных кніг пачынаюцца ад часоў першых Усяленскіх сабораў. Гэта спаленьне арыянскіх кніг імпэратарам Канстантынам Вялікім па пастанове Нікейскага сабору 325 г. і нэстарыянскіх кніг па пастанове Эфэскага сабору 431 г[2]. Падобныя захады дзейнічалі, у тым ліку, на тэрыторыі Беларусі (напрыклад, празь дзейнасьць езуітаў).

Крыніцы