Вуглярод

Вуглярод, вуглец, вуглятвор (па-лацінску: Carboneum) Cхімічны элемэнт IV групы галоўнай падгрупы 2-га пэрыяду пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 6, немэтал, атамная маса 12,01115. Часам завецца «вугаль»[1]. Тры ізатопы сустракаюцца ў прыродзе, 12С і 13С зьяўляюцца стабільнымі, тады як 14С ёсьць радыёнуклідам з пэрыядам паўраспаду каля 5730 гадоў[2]. Ізатоп 12C зьяўляецца эталонам для азначэньня атамнай адзінкі масы[3]. Вуглярод вядомы са старажытных часоў[4] у выглядзе алмаза ды графіта[5].

Бор ← Вуглярод → Азот


C

Si
Выгляд

Антрацыт (зьмяшчае 95% вугляроду)
Антрацыт (зьмяшчае 95% вугляроду)
алмаз ды графіт
алмаз ды графіт
Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумарВуглярод, C, 6
Катэгорыя элемэнтуНемэталы
Група, пэрыяд, блёк14, 2, p
Адносная атамная маса12,01115 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў[He] 2s2 2p2
Электронаў у абалонцы2, 4
Фізычныя ўласьцівасьці
ФазаЦьвёрдае цела
Шчыльнасьць (пры п. т.)3,52 г·см−3
Шчыльнасьць (пры п. т.)(графіт) 2,25 г·см−3
Шчыльнасьць (пры п. т.)(аморфны) 1,9 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня3550 °C, 6420 °F
Тэмпэратура кіпеньня4827 °C, 8721 °F
Удзельная цеплыня плаўленьня20,5 кДж·моль−1
Электрычны супор(0 °C) 13,75*10-6Ω·м
Цеплаправоднасьць(300 K) 80-220 Вт·м−1·K−1
Каэф. цеплавога расшырэньня2,10 мкм/(м·K)
Уласьцівасьці атама
Ступені затляненьня2, 3, 4
Электраадмоўнасьць2,55
Атамны радыюс160 пм
Кавалентны радыюс75 пм
Радыюс Ван дэр Ваальса177 пм
Іншыя характарыстыкі
Нумар CAS7440-44-0
Найбольш стабільныя ізатопы
Асн. артыкул: ізатопы
іза%пэрыяд паўраспадураспадэнэргія (МэВ)прадукты распаду
11C20,4 хвβ+0,96111B
12C98,9%стабільны
13C1,1%стабільны
14C5730 годβ-0,06014N

Вуглярод 15-ы элемэнт паводле распаўсюджанасьці ў зямной кары, і чацьвёрты — у Сусьвеце паводле масы пасьля вадароду, гелю і тлена. Вуглярод забясьпечвае ўнікальную разнастайнасьць арганічных злучэньняў, а таксама мае здольнасьць утвараць палімэры пры тэмпэратурах, якія часта фіксуюцца на Зямлі. Гэты элемэнт ёсьць агульным элемэнтам усіх вядомых формаў жыцьця. Вуглярод зьяўляецца другім самым распаўсюджаным элемэнтам у арганізьме чалавека паводле масы пасьля кісьлі, ён складае каля 18,5% ад масы чалавека[6].

Прыродныя крыніцы

Вуглярод — адзін з найбольш распаўсюджаных элемэнтаў у зямной кары, залягае ў выглядзе мінэралаў (графіт, алмаз) і гаручых выкапняў (вугаль). Каля траціны сусьветных запасаў глебавага вугляроду знаходзіцца ў тарфяніках[7]. У атмасфэры знаходзіцца ў выглядзе дыаксіду вугляроду CO2. Злучэньні вугляроду — асноўная састаўная частка тканак расьлінаў і жывёлаў. Валентнасьць вуглярода ў большасьці злучэньняў роўная 4.

Прымяненьне

Вуглярод выкарыстоўваюць у вытворчасьці алмазных інструмэнтаў, электра-тэхнічных вырабаў, у гумавай, паліграфічнай, лякафарбавай прамысловасьці, мэталюргіі.

Алятропныя мадыфікацыі вугляроду

Ізатопы

Штучна атрыманыя ізатопы вуглярода с атамнымі масамі ад 8 да 22.

ІзатопНатуральная частотнасьцьt1/2РадыеактыўнасьцьЭнэргія распаду МэВПрадукт распаду
11C20,4 хвβ+0,96111B
12C98,9%стабільны
13C1,1%стабільны
14C5730 годβ-0,06014N

Крыніцы

Літаратура

  • Ізатопы: уласьцівасьці, атрыманьне, прымяненьне = Изотопы: свойства, получение, применение / Под ред. В. Ю. Баранова. — М.: ФИЗМАТЛИТ, 2005. — Т. 2. — С. 625. — ISBN 5-9221-0534-X

Вонкавыя спасылкі

  • Carbon Encyclopædia Britannica. Encyclopædia Britannica, inc. (May 13, 2020). Праверана 28 верасьня 2020 г.