Эразм Ратэрдамскі

нідэрляндзкі гуманіст, каталіцкі сьвятар, багаслоў

Эра́зм Ратэрда́мскі (па-лацінску: Desiderius Erasmus Roterodamus, сапраўднае імя: Геерт Геертсэн, па-нідэрляндзку: Geert Geertsen; 28 кастрычніка 1466, Ратэрдам — 12 ліпеня 1536, Базэль) — выбітны нідэрляндзкі гуманіст, каталіцкі сьвятар, сацыяльны крытык, пэдагог, тэоляг.

Эразм Ратэрдамскі
па-лацінску: Desiderius Erasmus Roterodamus
Дата нараджэньня28 кастрычніка 1466[1][2][3]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці12 ліпеня 1536[4][5] (69 гадоў)
Месца сьмерці
Кірунакфілязофія Адраджэньня[d]
Асноўныя зацікаўленасьціхрысьціянская філязофія, гуманізм
Значныя ідэіIn Praise of Folly[d], A handbook on manners for children[d] і The Education of a Christian Prince[d]
Аказалі ўплыўэпікурэізм[d], Марк Туліюс Цыцэрон і Джавані Піка дэла Мірандола[d]
НаступнікіТомас Мор, Даміян ды Гойш, Мартын Лютэр, Ўільям Тындэйл, Якаб Міліх
ВучніGabriel Mudaeus[d], Richard Croke[d] і Nikolaus Bensrott[d][6]

Эразм жыў на фоне росту эўрапейскай рэлігійнай Рэфармацыі, але ў той час ён крытычна ставіўся да злоўжываньняў у Касьцёле і заклікаў да рэформаў, ён трымаўся на адлегласьці ад Лютэра й Мэлянхтона, працягваючы прызнаваць уладу папы. Эразм прытрымліваўся сярэдняга шляху паміж пратэстантамі і каталікамі, прасоўваючы глыбокую павагу да традыцыйнай веры, пабожнасьці й ласкі, адхіліўшы шлях Лютэра, таму Эразм заставаўся чальцом каталіцкай царквы ўсё сваё жыцьцё[7]. Ягоны сярэдні шлях выклікаў расчараваньне й нават абурэньне мысьляроў з абодвух бакоў, як пратэстантаў гэтак і каталікоў.

Эразм памёр у Базэлі ў 1536 годзе падчас падрыхтоўкі свайго вяртаньня ў Брабант. Быў пахаваны ў Базэльскім саборы. У 1622 годзе ў Ратэрдаме была ўсталявана бронзавая статуя ў гонар мысьляра й гуманіста.

Біяграфія

Enchiridion militis Christiani (1503).

Адукацыю атрымаў у Парыскім унівэрсытэце, займаўся навуковай дзейнасьцю ў Францыі, Італіі, Нямеччыне, Швайцарыі, усталёўваючы ідэі гуманізму й вальнадумства. Ягоная літаратурная спадчына ўключае творы па філязофіі і багаслоўю, этычныя і пэдагагічныя трактаты, навучальныя дапаможнікі й анталёгіі антычнай мудрасьці, сатырычныя дыялёгі й лірычныя вершы. Шмат часу Эразм Ратэрдамскі аддаў перакладчыцкай і выдавецкай дзейнасьці.

Творы

«Пахвала Дурасьці»

У «Пахвале Дурасьці» (1509) выкрываліся і высьмейваліся бязглуздыя звычкі й заганы, бессэнсоўныя правілы, што панавалі сярод людзей. Эразм Ратэрдамскі быў перакананы, што чалавек павінен жыць пад знакам высокіх маральных ідэалаў, у гармоніі з розумам, прыродай і прыгажосьцю, але ў поглядах і ўчынках людзей ён бачыў дурасьць. Ейная прысутнасьць выяўляецца Эразмам у паўсядзённых жыцьцёвых справах, у норавах грамадзтва й у псэўдамудрасьці філязофскіх павучаньняў. Дурасьць, праслаўляючы сябе, імкнецца пераканаць, што ў гэтым сьвеце найбольшую карысьць прыносяць менавіта тыя справы, у якія не ўмешваюцца розум, здаровы сэнс, развага, чым дурней, тым лепш. «Пахвала Дурасьці» выяўляе сапраўдную каштоўнасьць і схільнасьць чалавечай асобы, дазваляючы убачыць у ёй уласныя слабасьці й недасканаласьць.

Беларускія пераклады

  • Пахвала дурасці / Пер. з лац. У. Шатона. — Мн.: Колас, 2006. — 112 с. — (Галерэя чалавечай думкі).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі