Ян Боска

каталіцкі ксёндз, сьвяты

Ян Боска (16 жніўня 181531 студзеня 1888, Турын) — каталіцкі сьвятар, пэдагог, пісьменьнік і журналіст.

Ян Боска
Сьвяты
Нарадзіўся 16 жніўня 1815(1815-08-16)[1][2][3][…]
Памёр 31 студзеня 1888(1888-01-31)[1][2][3][…] (72 гады)
Дзень памяці 31 студзеня[4], 31 студзеня, 31 студзеня[5] і 31 студзеня[6]

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і ў Бекі недалёка ад Турыну, у італьянскай правінцыі П’емонт. Яго бацькі Франчэска Боска і Маргарыта Ак’ена пры хрышчэньні далі свайму малодшаму сыну два імя: Ян Мельхіёр. У сям’і Боска было ўжо двое старэйшых сыноў: Антоніа, сын Франчэска Боска ад першага шлюбу, і Джузэпэ, сын Франчэска і Маргарыты. Калі Яну было 2 гады, яго бацька памёр. Выхаваньнем дзяцей пачала займацца маці Маргарыта.

Скончыў сярэднюю школу, у 1835 годзе ён паступіў у сэмінарыю ў К’еры і праз шэсьць гадоў ён атрымаў сьвятарскае пасьвячэньне. Дэвіз, які ён абраў з нагоды пасьвячэння: «Da mihi animas cetera tolle» («Дай мне душы, а іншае вазьмі сабе»), затым стаў дэвізам усіх салезіянаў.

Пасьля пасьвячэння кс. Боско вывучаў становішча маладых людзей, якія жывуць у Турыне. Ён быў у жаху ад убачанага. Маладыя блукалі па вуліцах без працы і адукацыі. Многія зь іх, не маючы сродкаў на жыцьцё, ішлі па шляху злачынства. Кс. Боско вырашыў стварыць умовы, якія дапамогуць падрыхтаваць хлопцаў да годнага дарослага жыцьця.

У раёне Вальдоку заснаваў араторый — месца, дзе хлопцы маглі навучыцца чытаць і пісаць, харчавацца і праводзіць вольны час — адчуваць сябе, як дома. Вучыў іх маліцца і заклікаў часта прыступаць да сакрамэнту споведзі і сьвятой Камуніі. З часам кс. Боско зразумеў, што маладым людзям трэба месца, дзе яны маглі б атрымаць прафэсію. Такім чынам, ён заснаваў майстэрню краўца, потым — сталярную, затым — майстэрню па пераплёту кніг, і, нарэшце, сучасную друкарню.


У 1859 годзе ён заснаваў Таварыства Сьв. Францыска Сальскага — новую законную супольнасьць, якую звычайна называюць Салезіянамі ксяндза Боска. Таксама заснаваў супольнасьць Дачок Марыі Дапаможніцы разам са сьв. Марыяй Дамінікай Мадзарэла. Акрамя гэтага, быў заснавальнікам многіх шпіталяў, дамоў апекі і прафэсійных вучэльняў.

Памёр 31 студзеня 1888 году ва ўзросьце 73 гадоў.

Шанаваньне

Мэдальён з выявамі сьв. Яна Боска і цудоўнага абразу Маці Божай у Ружанастоку

Піюс XI бэатыфікаваў 2 чэрвеня 1929 году, а праз 5 гадоў, 1 красавіка 1934 году, кананізаваў яго[7]

У іканаграфіі прадстаўлены як сьвятар у ордэнскім адзеньні, часта — акружаны дзецьмі і падлеткамі.

Успамін 31 студзеня.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі