Ян Сабескі

Ян III Сабе́скі, Ян ІІ (17 жніўня 1629, мястэчка Алеска Рускага ваяводзтва — 17 чэрвеня 1696, Вілянаў пад Варшавай) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1674—1696).

Ян Сабескі
лац. Jan Sabieski
сьпіс вялікіх князёў літоўскіх
Ян Сабескі. Мастак Ян Трыцыюс, XVII ст.
 
Кароль польскі
21 траўня 1674 — 17 чэрвеня 1696
Каранацыя2 лютага 1676
ПапярэднікМіхал Карыбут Вішнявецкі
НаступнікАўгуст Моцны
Вялікі князь літоўскі
21 траўня 1674 — 17 чэрвеня 1696
Каранацыя2 лютага 1676
ПапярэднікМіхал Карыбут Вішнявецкі
НаступнікАўгуст Моцны
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся17 жніўня 1629, Алеска Рускага ваяводзтва
Памёр17 чэрвеня 1696 (66 гадоў), Вілянаў пад Варшавай
Пахаваны
НашчадкіЯкуб Людвік Сабескі[d], Марыя Тэрэза Сабеская[d], Тэрэза Кунегунда Сабеская[d], Аляксандар Бэнэдыкт Сабескі[d], Канстантын Уладыслаў Сабескі[d], Тэрэза Тэафіля Сабеская[d], Адэляіда Людвіка Сабеская[d] і Ян Сабескі[d]
ДынастыяСабескія
ЖонкаМарыя Казімера д’Арк’ен
БацькаЯкуб Сабескі
МаціСоф’я Тэафілія з Даніловічаў
Узнагароды
Подпіс

Ян Сабескі ўвайшоў у гісторыю як выдатны вайскавод, мэцэнат, апякун навукі і мастацтва, у часы ягонага кіраваньня Рэч Паспалітая зьведала свой апошні ўздым.

Біяграфія

Паходзіў з старажытнага шляхецкага роду Сабескіх гербу «Яніна». Ягоны бацька Якуб быў кашталянам кракаўскім, маці — Соф’я Тэафілія з роду Даніловічаў.

Атрымаў адукацыю ў Навадворскай калегіі і Ягелонскай акадэміі ў Кракаве. Некаторы час падарожнічаў па краінах Заходняй Эўропы. Ведаў шэраг моваў — італьянскую, лацінскую, нямецкую, татарскую і францускую.

У Рэч Паспалітую вярнуўся ў 1648 годзе падчас казацка-сялянскай вайны і ўступіў у войска. Ваяваў супраць Б. Хмяльніцкага, з 1653 году палкоўнік.

Удзельнічаў у дыпляматычнай місіі ў Асманскую імпэрыю, вывучыў яе дзяржаўны лад. Па вяртаньні браў удзел у вайне з Маскоўскай дзяржавай. Ваяваў на баку Швэцыі, затым супраць яе на баку Яна Казімера.

Некалькі разоў абіраўся паслом на соймы. У 1665—1666 гадох маршалак вялікі каронны, у 1666—1668 гадох — гетман польны каронны. Вызначыўся ў бітве пад Падгайцамі (6 кастрычніка 1667 году), дзе з 3-тысячным войскам разьбіў 30-тысячнае казацка-татарскае войска гетмана Правабярэжнай Украіны П. Дарашэнкі. З 1668 году гетман вялікі каронны. У 1673 годзе атрымаў перамогу ў бітве пад Хоцінам.

19 траўня 1674 году абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім. Супраць ягонай кандыдатуры выстулала кіроўная прааўстрыйская групоўка вялікалітоўскіх магнатаў на чале з Пацамі. Аднак Радзівілы і Сапегі, што былі ў апазыцыі да Пацаў, падтрымалі новага караля і вялікага князя.

Унутраная палітыка

Вылучаў на найвышэйшыя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім прадстаўнікоў роду Сапегаў, абапіраўся таксама на Радзівілаў (ягоная сястра Кацярына была замужам за Міхалам Казімерам Радзівілам «Рыбанькам»). Пазьней доўгі час змагаўся з апазыцыяй, якую падтрымлівалі аўстрыйскія Габсбургі. Сам належаў да прафранцускай групоўкі палітычнай эліты.

У канцы жыцьця абвастрыліся дачыненьні паміж Яна Сабескім і Сапегамі. Караля і ягоны плян усталяваньня спадчыннай манархіі падтрымалі толькі прыдворныя групоўкі і сярэдняя шляхта[6].

Замежная палітыка

Уваход Яна Сабескага ў Вену

У 1674 і 1675 гадох нанёс паразы турэцкім і татарскім войскам ва Ўкраіне. Намагаўся скласьці трывалы мір з Турэччынай і палепшыць адносіны з Расеяй, скласьці хаўрус з Францыяй і Швэцыяй супраць Брандэнбурска-Прускай дзяржавы і Аўстрыі, далучыць да Польшчы Прускае герцагства з Караляўцом.

У 1683 годзе падпісаў трактат аб сяброўстве з Аўстрыяй, і калі ў 1683 годзе турэцкая армія ўзяла ў аблогу Вену, з 27-тысячным войскам Рэчы Паспалітай падыйшоў да места і ўзначаліў агульнае войска імпэратара і нямецкіх князёў (разам 70 тыс. чал.). Генэральная Венская бітва (12 верасьня 1683 году) скончылася разгромам турэцкага войска. Хоць вайна працягвалася да 1699 году, для Рэчы Паспалітай турэцкая пагроза перастала існаваць[7]. Каралеўства Польскае вярнула сабе Падольле і фартэцыю Камянец.

У 1684 годзе ўтварыўся антытурэцкі зьвяз, у які ўвайшлі Рэч Паспалітая, Аўстрыя, Рымскі папа і Вэнэцыя. Каб далучыць да яго Расею, у Маскву накіравалася дыпляматычная місія на чале з ваяводам пазнанскім К. Гжымултоўскім, якое склала «Вечны мір» (1686 год).

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

  • Арлоў У., Герасімовіч З. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае / Рэц. А. Грыцкевіч, У. Ляхоўскі; рэд. З. Санько; картограф В. Цемушаў. — KALLIGRAM, spol s r.o., 2012. — 400 с. : іл. ISBN 978-985-6919-82-7.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
  • Богатырев А. Еще раз о Яне Собеском, В. М. Тяпкине и балтийской политике // Славяноведение. — 2018. — No. 4. — С. 49—53.
  • Богатырев А. Как и где создавалась коронационная карета Яна III Собеского // Мастацкія вырабы магнацкіх мануфактур XVII — першай паловы XIX ст. у музейных калекцыях. — Мір: Музей «Замкавы комплекс „Мір“», 2018. — С. 133—136.
  • Богатырев А. Русский текст «Pacta conventa» Яна III Собеского и его польский первоисточник // Герменевтика древнерусской литературы, сб. 19. — М.: ИМЛИ РАН, 2020. — С. 66—103.
  • Богатырев А. Триумфальные арки по случаю въезда Яна III Собеского в Вильно // Славянский альманах. — 2017. — Вып. 1—2. — С. 227—236.