Google Chrome

Google Chromeбраўзэр з адкрытым кодам, распрацаваны кампаніяй Google, для адлюстраваньня зьвестак выкарыстоўваецца рухавік WebKit, распрацаваны для браўзэра Apple Safari на аснове KHTML. Першая публічная бэта-вэрсія для Microsoft Windows выйшла 2 верасьня 2008 году. Браўзэр распаўсюджваецца на ўмовах адмысловай ліцэнзіі EULA. Частка кода браўзэра, або ўвесь код адкрыты пад назвай «Chromium» пад ліцэнзіяй тыпу BSD і іншымі. Афіцыйны пераклад існуе на больш як 30 моваў, аднак не на беларускую, хоць саматужны пераклад на беларускую мову зрабілі 4 верасьня 2008 году[2].

Google Chrome
РаспрацоўкаGoogle
Апошняя вэрсія103.0.5060.114 (4 ліпеня 2022 г.; 21 месяц таму[1])
Напісаны наC++, Асэмблер
АСMicrosoft Windows
Mac OS X
Linux
Тыпбраўзэр
ЛіцэнзіяBSD
Афіцыйная старонкаgoogle.com/chrome

Апісаньне

У адрозьненьне ад іншых браўзэраў, у Chrome кожная ўкладка зьяўляецца асобным працэсам. У выпадку, калі працэс апрацоўкі зьмесціва ўкладкі завісьне, яго можна будзе зачыніць бяз рызыкі страціць усё зьвесткі ў браўзэры.

У Chrome для апрацоўкі сцэнараў JavaScript выкарыстоўваецца рухавік V8 JavaScript. Паводле тэсту хуткасьці[3], хуткасьць апрацоўкі скрыптоў у Chrome прыкладна адпавядае хуткасьці апошніх вэрсіяў браўзэра Opera з каэфіцыентам 1,2Х (Opera 9.50a = 1.0Х, Opera 9.23 = 1.1Х, Safari 3.0.3 = 1.3Х).

Бязь ведама карыстача адпраўляе на сэрверы Гугла:

  1. нумары вэрсіяў браўзэра й іншых праграмаў Google, усталяваных на кампутары;
  2. пошукавыя запыты;
  3. уведзеныя вэб-адрасы, у тым ліку нязнойдзеныя;
  4. весткі аб вэрсіях Windows і DirectX;
  5. сеціўны адрас карыстача[4].

Гісторыя выданьняў

  • 2 верасьня 2008 — кампанія Google абвясьціла аб выпуску ўласнага браўзэра Chrome. Першапачаткова Chrome выпушчаны толькі пад Microsoft Windows, пазьней плянуецца стварыць вэрсіі для апэрацыйных сыстэмаў Linux і Mac OS X.

Першае

12 сьнежня 2008 году[5] Гугл выпусьціў Chrome 1.0 з наступнымі складнікамі ды ўласьцівасьцямі:

  1. рухавік V8 JavaScript, што выкарыстоўвае віртуальную машыну для агляду й паскарэньня выкананьня яваскрыптоў;
  2. адчынены рухавік вырысоўваньня WebKit;
  3. адасобленасьць укладак і надбудоваў як асобных працэсаў дзеля абароны ад шкоднаснага коду;
  4. падтрымка абароны ад фішынгу й шкоднасных сайтаў;
  5. падтрымка абароны перадачы дадзеных;
  6. вакно закладак[6].

Другое

22 траўня 2009 году пабачыла сьвет другое выданьне з наступнымі зьменамі:

  1. магчымасьць групаваць і перамяшчаць укладкі;
  2. падтрымка поўнаэкраннага выгляду (пераход ажыцьцяўляецца клявішай F11);
  3. аўтазапаўненьне формаў[7];
  4. магчымасьць рэдагаваць сьпіс хуткіх спасылак на часта наведваныя сайты, разьмешчаны на экране новай укладкі[8].

Трэцяе

16 верасьня 2009 году адбыўся выпуск трэцяга выданьня праграмы з наступнымі абнаўленьнямі:

  1. паскарэньне яваскрыпт-рухавіка на 25% (параўнальна з другім выданьнем);
  2. падтрымка тэмаў;
  3. скасаваньне пошукавага поля ў адчыненай укладцы[9];
  4. падтрымка загрузкі старонкі разам з разьмешчаным на ёй відэафайлам[10].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Google Chromeсховішча мультымэдыйных матэрыялаў