Peugeot 301

марка аўтамабіля францускага вытворцы Peugeot

Peugeot 301 (па-беларуску: Пэжо́ 301) — малы сямейны аўтамабіль францускага вытворцы Peugeot, які выпускаецца з 2012. Выпускаецца нароўні са сваім блізьнятам Citroën C-Elysée на заводзе Peugeot ў Віга (Гішпанія), а з 2014 — таксама ў Нігерыі і Беларусі[3].

Peugeot 301
Peugeot 301 у Чылі
Агульныя зьвесткі
ВытворцаPeugeot
Іншыя назвы Citroën C-Elysée
Гады вытворчасьці 2012—
Месца вытворчасьці
Зьнешні выгляд
Кляса Малы сямейны аўтамабіль
Кузаў 4-хдзьверны сэдан
Кампанаваньне пярэднерухавы, пярэднепрывадны
Плятформа PSA PF1
Колькасьць дзьвярэй
Сілавы блёк
Рухавік бэнзынавы рухавік унутранага згараньня
Трансьмісія
  • 5-ступеневая ручная
  • 4-ступеневая аўтаматычная
[2]
Прывад
Габарыты
Колавая база 2655 мм
Даўжыня 4442 мм
Шырыня 1748 мм
Вышыня 1446 мм
Маса 1055—1165 кг
Максымальная хуткасьць
Гісторыя
Папярэднік Peugeot 207 sedan
Падобныя
  • Peugeot 207
  • Peugeot 208

Прадаецца 301-я мадэль на рынках заходняе Азіі, Афрыкі і Ўсходняй Эўропы. Паколькі Peugeot 301 прызначаны для новых рынкаў[4], ён ня будзе паступаць у продаж у Заходняй Эўропе[5].

Характарыстыкі

Peugeot 301, выгляд ззаду

Даўжыня мадэлі — 4440 мм, колавая база — 2650 мм.

Тры варыянты рухавікоў:

  • трохцыліндравы 1,2 л VTi бэнзінавы магутнасьцю 72 к. с., з ручной ці аўтаматычнай каробкай пераключэньня перадачаў;
  • 1,6 л VTi бэнзінавы магутнасьцю 115 к. с. з ручной каробкай пераключэньня перадачаў;
  • 1,6 л HDi дызэльны магутнасьцю 92 к. с. з ручной КПП[6].
  • Памеры колаў — 185/65R15, 195/55R16
  • Пярэдняя падвеска — незалежная, спружынная, тыпу MacPherson, стабілізатар папярочнай устойлівасьці
  • Задняя падвеска — паўнезалежная бэлька, спружынная, стабілізатар папярочнай устойлівасьці

Назва

Назву 301 мела мадэль 1932 року Peugeot 301. Разам з новым аўтамабілем Peugeot 301 кампанія памяняла канцэпцыю назвы сваіх новых мадэляў: ад цяпер яны заўсёды будуць нумаравацца з выкарыстаньнем лічбаў x01 і x08[7], дзе x — кляса/памер аўтамабіля, 0 у сярэдзіне азначае цывільныя аўтамабілі, а апошняя лічба — прэстыжнасьць.

Citroën C-Elysée

Citroën C-Elysée
Citroen C-Elysée (2013)
Агульныя зьвесткі
ВытворцаCitroën
Гады вытворчасьці 2012—
Месца вытворчасьці Q3552580
Колькасьць дзьвярэй
Сілавы блёк
Рухавік бэнзынавы рухавік унутранага згараньня
Прывад
Габарыты
Колавая база 2652 мілімэтар
Даўжыня 4427 мм
Шырыня 1748 мілімэтар
Вышыня 1466 мілімэтар
Максымальная хуткасьць
Гісторыя
Папярэднік Citroën Elysée
Падобныя
  • Citroën C3 (2009)
  • Citroën DS3

Існуе клон мадэлі Peugeot 301 пад маркай Citroën — Citroën C-Elysée, таксама прадстаўлены ў 2012 року, і таксама з мэтавай аўдыторыяй ва Ўсходняй Эўропе і Паўночнай Афрыцы. Таксама C-Elysée прадаецца ў Гішпаніі, Партугаліі і Грэцыі. З 2014 плянуецца выпуск мадэлі ў Кітаі наўзамен цяперашняе мадэлі Citroën Elysée[8]. У лістападзе 2014 пачнецца зборка мадэлі і ў Беларусі на заводзе «Юнісон» у вёсцы Апчак Менскага раёну[3].

Ад свайго паплечніка C-Elysée адрозьніваецца зьнешнім выглядам у стылі аўтамабіляў Citroën, крыху меншай даўжынёй і коштам. У астатнім аўтамабілі аднолькавыя. C-Elysée выпускаецца з рухавікамі 1,2 VTi 72 к. с., 1,6 VTi 115 к. с. і 1,6 HDi 90 к. с., таксама з 5-ступеневай ручной або 4-ступеневай аўтаматычнай трансмісіяй.

Citroën C-Elysée WTCC

Citroën-Total Citroën C-Elysée WTCC

З сэзону 2014 року ў чэмпіянаце сьвету сярод легкавікоў бярэ ўдзел каманда Citroën World Touring Car Team пад назваю Citroën Racing, якая спаборнічае на машыне Citroën C-Elysée WTCC. Citroën перамог у 14 зь 15 першых гонак, нягледзячы нават на гандыкап у 60 кг кампэнсацыйнае вагі да іншых супернікаў.

Вытворчасьць і продаж

301

РокВытворчасьцьПродажыЗаўвагі
201211 600[9]4800[9]Агульная вытворчасьць склала 11 600 адзінак[9].
201376 900[10]72 200[10]Агульная вытворчасьць склала 88 400 адзінак[10].

C-Elysée

РокВытворчасьцьПродажыЗаўвагі
20127000[9]5600[9]Агульная вытворчасьць склала 7000 адзінак[9].
201359 400[10]56 200[10]Агульная вытворчасьць склала 66 400 адзінак[10].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Peugeot 301сховішча мультымэдыйных матэрыялаў