The Doors

The Doors (па-беларуску: Дзьверы — амэрыканскі рок-гурт, створаны ў 1965 годзе ў Лос-Анджэлесе, які моцна паўплываў на культуру і мастацтва 1960-х гадоў. Загадкавыя, містычныя, алегарычныя тэксты песень і яркі вобраз вакаліста гурта, Джыма Морысана, зрабілі The Doors ці ня самым знакамітым і адначасова супярэчлівым гуртом свайго часу. Нават пасьля (часовага) распаду ў 1971 годзе яго папулярнасьць не зьмяншалася. Агульны наклад альбомаў гурту перавышае 80 млн асобнікаў[1].

The Doors
Інфармацыя
Гады1965—1973
(узнаўленьне: 1978, 1993, 2000, 2011, 2012)
АдкульЗША
Моваангельская
Жанр(ы)псыхадэлічны рок,
блюз-рок,
эйсыд-рок,
рытм-н-блюз,
гард-рок
ВыдавецElektra Records
Удзельнікі
Джым Морысан, Robby Krieger, Ray Manzarek, John Densmore
Былыя ўдзельнікіДжым Морысан — сьпеў (1965—1971)
Рэй Манзарэк — клявішныя
Робі Крыгер — гітара
Джон Дэнсмар — бубны
Узнагароды і прэміі
www.thedoors.com

Дыскаграфія

  • The Doors (1967)
  • Strange Days (1967)
  • Waiting for the Sun (1968)
  • The Soft Parade (1969)
  • Morrison Hotel (1970)
  • L.A. Woman (1971)
  • Other Voices (1971)
  • Full Circle (1972)
  • An American Prayer (1978)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

The Doorsсховішча мультымэдыйных матэрыялаў