Ягело́нскі ўнівэрсытэ́т (па-польску: Uniwersytet Jagielloński, часта скарачаецца як па-польску: UJ), таксама Яга́йлаўскі ўнівэрсытэ́т — польскі ўнівэрсытэт, вышэйшая навучальная ўстанова ў Кракаве, найстарэйшая і адна з самых буйных у Польшчы, адна з найстарэйшых у Эўропе.
Ягелонскі ўнівэрсытэт быў заснаваны ў 1364 годзе па ініцыятыве польскага караля Казіміра III Вялікага, а пазьней абноўлены і пашыраны каралевай Ядвігай і князем Ягайлам.
Першапачаткова ўнівэрсытэт называўся Studium Generale, пасьля — Кракаўскай акадэміяй (па-польску: Akademia Krakowska), пазьней — Галоўнай кароннай школай (па-польску: Szkoła Główna Koronna). У XIX стагодзьдзі ўнівэрсытэт атрымаў сваю бягучую назву Ягелонскі, якая падкрэсьлівае сувязь з родам Ягелонаў.
Ад 2005 да 2012 году рэктарам Ягелонскага ўнівэрсытэту быў фізык Караль Мусёл(pl).