Глабулярыя

род раслін

Глабулярыя[3] (Globularia) — род, які ўключае каля 22 відаў кветкавых раслін у сямействе Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) родам з Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы, Макаранезіі, Паўночна-Заходняй Афрыкі і Паўднёва-Заходняй Азіі.

Глабуларыя

Globularia repens
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Globularia


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  69062
IPNI  38137-1

Апісанне

Прадстаўнікі роду шчыльна нізкарослыя вечназялёныя мнагалетнікі або паўкусты, якія маюць скураное авальнае лісце 1-10   см даўжыні. Кветкі сабраныя ў густыя суквецці, якія ўзвышаюцца над раслінай на сцябле даўжынёй 1-30; галоўка суквецця 1-3 см у дыяметры, са шматлікімі шчыльна спакаванымі фіялетавымі, бэзавымі, ружовымі або белымі кветкамі[4].

Экалогія

Віды глабулярыі выкарыстоўваюцца ў якасці харчовых раслін лічынкамі некаторых відаў матылёў, у тым ліку Coleophora virgatella.

Некалькі прадстаўнікоў роду, такія як Globularia cordifolia і глабулярыя Вількама (Globularia punctata)[5], культывуюцца і прадаюцца для садовага выкарыстання.

Таксаномія

У адпаведнасці са старой сістэмай класіфікацыі раслін, яны выдзяляліся ва ўласнае сямейства Globulariaceae, але генетычныя дадзеныя паказалі, што род належыць да сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae).

Віды

Некаторыя віды:

  • Globularia alypum
  • Globularia amygdalifolia
  • Globularia ascanii
  • Globularia bisnagarica
  • Globularia cordifolia
  • Globularia dumulosa
  • Globularia greuteri[6]
  • Globularia incanescens
  • Globularia meridionalis
  • Globularia nudicaulis
  • Globularia orientalis
  • Globularia punctata — Глабулярыя Вількама
  • Globularia repens
  • Globularia salicina
  • Globularia sarcophylla
  • Globularia stygia
  • Globularia trichosantha
  • Globularia vulgaris

Зноскі

Спасылкі