Баэмунд VI (князь Антыёхіі)
Інструменты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
Баэмунд VI | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне | 1237 ці 1235[1] |
Смерць | 1275[1] |
Род | Рамнульфіды[d] |
Бацька | Баэмунд V[d][2] |
Маці | Lucia of Segni[d] |
Жонка | Сібіла Армянская[d] |
Дзеці | Люсія Трыпалійская[2], Баэмунд VII, граф Трыпалі[2] і Mary of Antioch[d] |
Бітвы | |
![]() |
Баэмунд VI (Баэмунд Прыгожы; фр.: Bohemond de Poitiers, Bohemond le Beau; каля 1237 — 1275) — князь Антыёхіі (1251—1275), граф Трыпалі (1251—1275).
Сын князя Баэмунда V Антыяхійскага і Люсьены дзі Качама-Сеньі. Брат каралевы Кіпра і рэгента Іерусалімскага каралеўства Плезанцыя Антыяхійскай. У 1252 года пасля смерці Баэмунда V стаў князем Антыёхіі і графам Трыпалі.
Баэмунд быў дыпламатычна цесна звязаны з французскім каралём Людовікам IX, які пасля Сёмага крыжовага паходу знаходзіўся ў Ака і фактычна кіраваў Іерусалімскім каралеўствам. У 1254 г. пры пасродніцтве Людовіка ажаніўся з армянскай прынцэсай Сібілай, дачкой армянскага цара Хетума I, скончыўшы тым самым усобіцы паміж Антыёхіяй і Кілікійскім царствам, распачатыя яшчэ пры пры яго дзедзе Баэмундзе IV. У 1258 г. быў абвешчаны часовым сеньёрам Іерусалімскага каралеўства ў якасці рэгента пры непаўналетнім пляменніку, каралі Гуга II Кіпрскім. Быў прызнаны не ўсімі сеньёрамі і абшчынамі Палесціны. Кіраваў Іерусалімскім каралеўствам у 1258—1261 гг. У 1261 г. пасля смерці Плезанцыі Антыяхійскай быў вымушаны скласці паўнамоцтвы рэгента-сеньёра.
У 1260 годзе Бейбарс разграміў манголаў у Бітве пры Айн-Джалуце, пасля чаго стаў пагражаць Антыёхіі, якая падтрымлівала манголаў як васал Арменіі. У 1268 годзе Бейбарс захапіў і разбурыў Антыёхію, пакуль Баэмунд знаходзіўся ў Трыпалі. Пасля 1268 г. Баэмунд насіў тытул князя Антыёхіі толькі фармальна, фактычна ён заставаўся графам Трыпалі.
жонка: Сібіла Армянская[3]
дзеці:
Папярэднік: Баэмунд V | Князь Антыёхіі 1251 — 1275 | Пераемнік: Баэмунд VII |
![]() Князі Антыёхіі | ||
---|---|---|
(1098–1268) | Баэмунд I · Танкрэд (рэгент) · Баэмунд II · Ражэр (рэгент) · Балдуін (рэгент) · Канстанцыя · Фульк (рэгент) · Раймунд I (шляхам жаніцьбы) · Рэно (шляхам жаніцьбы) · Баэмунд III · Раймунд II (рэгент) · Баэмунд IV · Раймунд Рупен · Баэмунд IV (адноўлены) · Баэмунд V · Баэмунд VI | |
(1268—1457) |
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
Нарматыўны кантроль |