Баэмунд VI (князь Антыёхіі)

Баэмунд VI (Баэмунд Прыгожы; фр.: Bohemond de Poitiers, Bohemond le Beau; каля 12371275) — князь Антыёхіі (1251—1275), граф Трыпалі (1251—1275).

Баэмунд VI
Нараджэнне1237 ці 1235[1]
Смерць1275[1]
РодРамнульфіды[d]
БацькаБаэмунд V[d][2]
МаціLucia of Segni[d]
ЖонкаСібіла Армянская[d]
ДзеціЛюсія Трыпалійская[2], Баэмунд VII, граф Трыпалі[2] і Mary of Antioch[d]
Дзейнасцькіраўнік
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сын князя Баэмунда V Антыяхійскага і Люсьены дзі Качама-Сеньі. Брат каралевы Кіпра і рэгента Іерусалімскага каралеўства Плезанцыя Антыяхійскай. У 1252 года пасля смерці Баэмунда V стаў князем Антыёхіі і графам Трыпалі.

Баэмунд быў дыпламатычна цесна звязаны з французскім каралём Людовікам IX, які пасля Сёмага крыжовага паходу знаходзіўся ў Ака і фактычна кіраваў Іерусалімскім каралеўствам. У 1254 г. пры пасродніцтве Людовіка ажаніўся з армянскай прынцэсай Сібілай, дачкой армянскага цара Хетума I, скончыўшы тым самым усобіцы паміж Антыёхіяй і Кілікійскім царствам, распачатыя яшчэ пры пры яго дзедзе Баэмундзе IV. У 1258 г. быў абвешчаны часовым сеньёрам Іерусалімскага каралеўства ў якасці рэгента пры непаўналетнім пляменніку, каралі Гуга II Кіпрскім. Быў прызнаны не ўсімі сеньёрамі і абшчынамі Палесціны. Кіраваў Іерусалімскім каралеўствам у 1258—1261 гг. У 1261 г. пасля смерці Плезанцыі Антыяхійскай быў вымушаны скласці паўнамоцтвы рэгента-сеньёра.

У 1260 годзе Бейбарс разграміў манголаў у Бітве пры Айн-Джалуце, пасля чаго стаў пагражаць Антыёхіі, якая падтрымлівала манголаў як васал Арменіі. У 1268 годзе Бейбарс захапіў і разбурыў Антыёхію, пакуль Баэмунд знаходзіўся ў Трыпалі. Пасля 1268 г. Баэмунд насіў тытул князя Антыёхіі толькі фармальна, фактычна ён заставаўся графам Трыпалі.

Сям’я

жонка: Сібіла Армянская[3]

дзеці:

  • Ізабела (? — ?)
  • Баэмунд VII (1261—1287), у шлюбе з Маргарытай дэ Брыен
  • Люсія (? — каля 1299), у шлюбе з Наржо дэ Тусі
  • Марыя (? — да 1280), у шлюбе з Нікаласам Сент-Омер

Зноскі

  • Charles Cawley. Antioch. BOHEMOND V 1233-1252, BOHEMOND VI 1251-1268. Medieval Lands. Foundation of Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2013. Праверана 7 красавіка 2013.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі