Абсалютны нуль тэмпэратуры
Абсалютны нуль тэмпэратуры — мінімальная мяжа тэмпэратуры, якую можа мець фізычнае цела.
Абсалютны нуль служыць пачаткам адліку абсалютнай тэмпэратурнай шкалы, напрыклад, шкалы Кельвіна. Па шкале Цэльсія абсалютнаму нулю адпавядае тэмпэратура −273,15 °C.
У рамках дастасавальнасьці клясычнай тэрмадынамікі абсалютны нуль на практыцы недасяжны. Яго існаваньне і становішча на тэмпэратурнай шкале вынікае з экстрапаляцыі назіраных фізычных зьяваў. Экстрапаляцыя ў рамках клясычнай мадэлі паказвае, што пры абсалютным нулі энэргія цеплавога руху малекулаў і атамаў рэчыва павінна быць роўная нулю. З гледзішча квантавай фізыкі пры абсалютным нулі тэмпэратуры існуюць нулявыя ваганьні, абумоўленыя квантавымі ўласьцівасьцямі рэчыва і фізычнага вакуўму.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаКарлес ПудждэмонВікіпэдыя:ФорумПрыназоўнікМарыя АнтуанэтаСпэцыяльныя:ПошукЛічэбнікСпэцыяльныя:Апошнія зьменыШаблён:Пісьменьнікі і паэты Беларусі/Сучасныя2008БабёрАркадзь КуляшоўПорнгабАпавядальны сказВікіпэдыя:СуполкаВікіпэдыя:Пра ВікіпэдыюДругая сусьветная вайнаДзеяслоўПорнасайтДапамога:ЗьместЛюдміла РублеўскаяВікіпэдыя:Адмова ад адказнасьціЛязьбійская парнаграфіяЯнка СіпакоўКатэгорыя:Вікіпэдыя:Старонкі, дзе ігнаруюцца назвы для адлюстраваньняІван ШамякінВікіпэдыяЎМікола МятліцкіПрыметнікБеларусьЛацінкаКузьма ЧорныМаксім ТанкБеларуская моваАлесь СавіцкіІмёны ліцьвінаўПарнафільм у ФранцыіMemento mori