Андрэа Барцальі

Андрэ́а Барца́льі (па-італьянску: Andrea Barzagli; нар. 8 траўня 1981 году, Ф’езоле, Італія) — былы італьянскі футбаліст, абаронца. З 2004 па 2017 гада выступаў за нацыянальную зборную Італіі. Чэмпіён сьвету 2006 году.

Андрэа Барцальі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся8 траўня 1981(1981-05-08)[1][2][3] (42 гады)
Рост187 см[4]
Вага87 кг[4]
Пазыцыяцэнтральны абаронца
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
1998—2000
2000
2001
2001—2003
2002—2004
2004—2008
2008—2011
2011—2019
Рандынэльля
Пістоезэ
Рандынэльля
Асколі
К’ева
Палерма
Вольфсбург
Ювэнтус
51 (3)
5 (0)
13 (1)
46 (3)
29 (3)
142 (4)
75 (1)
206 (2)
Зборныя
2004—2017Італія63 (0)

Кар’ера

Раньнія гады

Андрэа нарадзіўся ў горадзе Ф’езоле ў правінцыі Флярэнцыя, у рэгіёне Таскана. Ягоная кар’ера пачалася ў клюбе «Рандынэльля». Дэбют Барцальі ў Сэрыі А адбыўся 31 жніўня 2003 году ў матчы супраць клюбу «Брэшыя», Андрэа абараняў тады колеры клюбу «К’ева». У 2004 годзе перайшоў з «К’ева» ў «Палерма». Празь некалькі гадоў Андрэа стаў капітанам «Палерма». Перад пачаткам сэзону 2008—2009 гадоў Барцальі разам са сваім партнэрам па зборнай Крыстыянам Дзакарда перайшоў у нямецкі клюб «Вольфсбург».

«Ювэнтус»

27 студзеня 2011 году Барцальі афіцыйна стаў гульцом «Ювэнтусу»[5]. Абаронца, які перайшоў з «Вольфсбургу», падпісаў кантракт з турынскім клюбам да 30 чэрвеня 2013 году. Нямецкі клюб атрымаў кампэнсацыю ў памеры 300 тысячаў эўра, і бонус да 600 000 эўра пры дасягненьні вызначаных спартовых мэтаў клюбам[6].

Пасьля сканчэньня кар’еры гульца працягнуў працаваць у Ювэнтусе трэнэрам па разьвіцьці тэхнікі.

Міжнародная кар’ера

На міжнароднай арэне Барцальі дэбютаваў у 2004 годзе. У гэтым жа годзе ён дапамог зборнай Італіі заваяваць бронзу Алімпійскіх гульняў 2004 году ў Атэнах. Летам 2006 году са зборнай стаў пераможцам чэмпіянату сьвету, які праходзіў у Нямеччыне.

Дасягненьні

Клюбныя

«Вольфсбург»:

«Ювэнтус»:

Міжнародныя

Італія:

Узнагароды

  • Афіцэр ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» (2006)
  • Кавалер ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» (2004)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Андрэа Барцальісховішча мультымэдыйных матэрыялаў